Першая катастрофа (фільм, 2009)
фільм 2009 году
«Пе́ршая катастро́фа» — дакумэнтальна-публіцыстычны фільм пра Першую сусьветную вайну 1914—1918 гадоў.
Першая катастрофа | |
Жанр | дакумэнтальны фільм |
---|---|
Рэжысэр | Зоя Катовіч |
Вытворчасьць | Белсат |
Дата выхаду | 2009 |
Працягласьць | 30:46 |
Краіна | Беларусь, Польшча |
Мова | беларуская |
Мэта фільму
рэдагавацьЛічыцца, што ў Першай сусьветнай вайне ўдзельнічала 30 дзяржаваў. Але пералічваючы дзяржавы, звычайна забываюць пра дзясяткі народаў, што ўваходзілі ў склад імпэрыяў, якія выступілі галоўнымі бакамі вайны. І народы гэтыя, і заселеныя імі краі пацярпелі ад ваеннага Молаха ня менш, а часам нават і больш за мэтраполіі. Гэта датычыць і Беларусі: вялізныя людзкія страты, каля мільёну вымушаных уцекачоў, зьнішчаная эканоміка краю…
Сапраўднай трагедыяй сталася Першая сусьветная Вайна для нашае зямлі, нашых продкаў. Ня першай і не апошняй…