Першае хрысьціянскае радыё
Першае хрысьціянскае радыё (анг. Premier Christian Radio) — прыватная радыёстанцыя Ангельшчыны, заснаваная ў Лёндане ў 1994 годзе. Ад пачатку вяшчала на сярэдніх хвалях. 10 чэрвеня 1995 году перайшла да наўпроставага этэрнага вяшчаньня. У 1999 годзе запусьцілі ўласны сайт зь сеціўным вяшчаньнем. 21 верасьня 2009 году пусьцілі лічбавае вяшчаньне, што пашырыла радыёвяшчаньне на ўсю Ангельшчыну. На 2015 год налічвала больш за 150 супрацоўнікаў-добраахвотнікаў і мела 17 перадачаў, у тым ліку 5 штодзённых і 12 штотыднёвых.
Першае хрысьціянскае радыё | |
Горад | Лёндан |
---|---|
Краіна | Ангельшчына |
Слоган | Там, дзе вера ажывае |
Фармат | музычна-навіновы |
Музычны фармат | Сучасны хрысьціянскі(en) |
Частасьць | 1305 AM |
Мачта | Чынгфорд(en) |
Магутнасьць | 0,5 кілявата |
Час вяшчаньня | кругласутачна |
Зона вяшчаньня | Ангельшчына |
Пачатак працы | 1994 |
Доля | 1,2% (2014) |
Каардынаты | Каардынаты: 51°29′30″ пн. ш. 0°8′0″ з. д. / 51.49167° пн. ш. 0.13333° з. д. |
Заснавальнік | Першы хрысьціянскі мэдыяфонд |
Уласьнік | Першы хрысьціянскі мэдыяфонд |
Кіраўнікі | Пітэр Керыдж |
Сайт | premierchristianradio.com |
premierradio | |
thisispremier | |
YouTube | officialpremierradio |
Он-лайн-трансьляцыя | sharp-stream.com |
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Навіны (анг.)