Інтэрнэт-радыё
(Перанакіравана з «Сеціўнае радыё»)
Інтэрнэ́т-ра́дыё (сеціўнае радыё) — патокавая перадача лічбавых гукавых зьвестак празь сеціва.
Ажыцьцяўляецца пакетамі зьвестак(en) паводле пратаколаў кіраваньня перадачай(en) (ПКП; анг. TCP) і карыстальніцкіх датаграмаў(en) (ПКД; анг. UDP). Пры распаўсюдзе выкарыстоўваецца сьцісканьне зьвестак са стратамі(en). Дазваляе выявіць лік слухачоў у дадзенае імгненьне, што ўяўляе цікавасьць для рэклямадаўцаў[1]. У траўні 1993 г. Карл Маламуд(en) (нар. 2 ліпеня 1959) запусьціў у ЗША першае сеціўнае гутарковае радыё.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Сяргей Шупа. Будучыня і пэрспэктывы інтэрнэт-радыё // Радыё «Свабода», 21 кастрычніка 2005 г. Праверана 4 жніўня 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьІнтэрнэт-радыё — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Радыё «Культура»
- Радыё «Магілёў»(недаступная спасылка)
- Радыё «Марыя»
- Першае нацыянальнае радыё
- Польскае радыё
- Радыё «Рацыя»
- Радыё «Свабода»
- Радыё «Сталіца»
- Эўрарадыё
Гэта — накід артыкула пра сеціва. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |