Пераклады Бібліі на альбанскую мову
Гісторыя перакладаў Бібліі на альбанскую мову падзяляецца на раньнія і сучасныя пераклады.
Раньнія пераклады
рэдагавацьУ 1555 року каталіцкі сьвятар Джон Бузуку выдаў першую друкаваную альбанскую кнігу «Службоўнік» на гескім дыялекце, у якую ўключыў пераклады асобных кнігаў Пісаньня. Кніга захавалася ў адзіным асобніку, які знаходзіцца ў Апостальскай бібліятэцы Ватыкану.
У 1761 року зьявіўся першы пераклад Новага Запавету, вядомы як Эльбасанскі рукапіс Дабравесьця(sq), напісаны эльбасанскім пісьмом[1].
У 1821 року Вангель Мэксі з дапамогай Брытанскага і замежнага Біблійнага таварыства пераклаў Новы Запавет. Сьпярша ў 1824 выйшла Дабравесьце паводле Мацьвея, а ў 1827 — Новы Запавет цалкам.
У 1868—1884 роках Кастандын Крыстафарыдзі пераклаў на два альбанскія дыялекты Новы Запавет і частку кніг Старога (кнігі Роду, Выхаду, Паўторанага Закону, Псальмаў, Выслоўяў і прарока Ісаі).
Сучасныя пераклады
рэдагавацьПершым перакладчыкам Бібліі на сучасную альбанскую мову стаў Дом Сымон Філіпай(sq), які з дапамогай Аб’яднаных Біблійных таварыстваў у 1977 року выдаў Новы Запавет. Ягоным перакладам у перавыданьні 1994 року з дададзенымі апокрыфы карыстаецца Каталіцкая царква Альбаніі.
У 1993 року зьявіўся першы пераклад усяе Бібліі на альбанскую мову Эўрапейскай хрысьціянскай місіі. У 1994 Альбанскае Біблійнае таварыства скончыла працу па перакладзе Бібліі зь італьянскай вэрсіі «Textus Receptus» выданьня 1991 року. У 2002 выйшла перагледжанае выданьне, якім карыстаюцца пераважна пратэстанцкія цэрквы.
Сярод пазьнейшых перакладаў:
- пераклад Леа Плюмбі-Фрэнчке (1996) з Textus Receptus і выкарыстаньнем асобных вершаў Novum Testamentum Graece Нэстле-Алянда. Мова выданьня набліжаная да тосцкае, у тым ліку ў асабовых імёнах (Joani замест Gjoni і да т. п.);
- пераклад Новага Запавету мовазнаўцы Ўладзімера Дэрвішы (2000), заснаваны на Novum Testamentum Graece Нэстле-Алянда з параўнаньнямі з Textus Receptus;
- «пераклад Новага сьвету хрысьціянскіх грэцкіх пісаньняў» (Новы Запавет, 2000) і цалкам «Біблія Новага Сьвету» (2005) Сьведак Яговы;
- пераклад Новага Запавету Альбанскага міжканфэсійнага Біблійнага таварыства (2007).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Robert Elsie. The Elbasan Gospel Manuscript ("Anonimi i Elbasanit"), 1761, and the Struggle for an Original Albanian Alphabet // Südost-Institut Südost-Forschungen. — Regensburg, Germany: 1995. — Т. 54. — ISBN 0081-9077.