Novum Testamentum Graeceлацінская назва арыгінальнае грэцкамоўнай вэрсіі Новага Запавету. Першым друкаваным выданьнем стала Камплютэнская паліглёта кардынала Франсыска Хімэнэза дэ Сыснэраса, надрукаваная ў 1514, якая, аднак, пабачыла сьвет толькі ў 1520. За гэты час у 1516 сваю вэрсію грэцкага Новага Запавету выдаў Эразм Ратэрдамскі.

Сёмае выданьне Novum Testamentum Graece (1859)
Эбэргард Нэстле
Курт Алянд

У цяперашні час пад Novum Testamentum Graece звычайна маюць на ўвазе выданьне Nestle-Aland, названае так паводле прозьвішчаў дасьледнікаў, якія ўзначальвалі крытычную працу па рэдагаваньні. Выйшла ўжо 28-е ягонае перавыданьне, скарочана NA28. Тэкст «Нэстле-Алянда» — асноўная крыніца большасьці сучасных перакладаў Новага Запавету, а таксама стандарт для акадэмічнай працы па вывучэньні Новага Запавету.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць