Паўднёвая Дакота
Паўднёвая Дакота — штат на поўначы цэнтральнай часткі ЗША, адзін з так званых штатаў Паўночна-Заходняга Цэнтра. Насельніцтва 755 тыс. чалавек (46-е месца сярод штатаў, зьвесткі 2000 году). Сталіца — горад Пір, найбуйнейшы горад — Су-Фолс. Дэвіз: «Улада народа па волі Божай». Афіцыйная мянушка: «Штат каётаў».
Паўднёвая Дакота | |||||
| |||||
Мянушка |
«Штат каётаў», «Штат гары Рушмар» | ||||
---|---|---|---|---|---|
Сталіца | Пір (Паўднёвая Дакота) | ||||
Найбуйнейшы горад | Су-Фолс | ||||
Плошча | |||||
17-я па ЗША | |||||
- агулам | 199 905 км² | ||||
- % вады | 1,6 | ||||
- шырата | 42°29,5' пн. ш. па 45°56' пн. ш. | ||||
- даўгата | 98°28,5' з. д. па 104°3' з. д. | ||||
Вышыня | |||||
- сярэдняя | 670 м | ||||
Насельніцтва | |||||
46-е па ЗША | |||||
- агулам (2013) | 844 877[1] | ||||
- шчыльнасьць | 4.19/км² | ||||
Дата заснаваньня | 2 лістапада 1889 (40-ы) | ||||
Часавы пас |
Цэнтральны час: UTC-6/-5 Горны час: UTC-7/-6 | ||||
Афіцыйная старонка |
Геаграфія
рэдагавацьПлошча штату 199,9 тыс. км². На поўначы Паўднёвая Дакота мяжуе з Паўночнай Дакотай, на ўсходзе — зь Мінэсотай і Аёвай, на поўдні — з Нэбраскай, на захадзе — з Ваёмінгам і Мантанай.
Праз тэрыторыю Паўднёвай Дакоты з поўначы на поўдзень цячэ рака Мізуры, якая тут утварае каньён глыбінёй да 150 м. На ўсход ад ракі знаходзяцца чарназёмныя прэрыі, на захад — Вялікія раўніны.
Гісторыя
рэдагавацьПершымі тэрыторыю сучаснай Паўднёвай Дакоты дасьледавалі ў XVIII стагодзьдзі французы. У 1743 годзе гэтая тэрыторыя была абвешчаная францускай. Яна ўвайшла ў склад вялікай калёніі Люізіяны. У 1803 годзе Францыя прадала Люізіяну ЗША. Паўднёвая Дакота сталася часткай Злучаных Штатаў. Масавае засяленьне гэтай тэрыторыі пачалося ў 70-х гадах XIX стагодзьдзя, калі ў гарах Блэк-Хілз былі знойдзеныя запасы золата. У 1889 годзе Паўднёвая Дакота атрымала афіцыйны статус штату ЗША.