Індастан
(Перанакіравана з «Паўвостраў Індастан»)
Індастан — паўвостраў на поўдні Азіі, пераважна ў Індыі, часткова ў Пакістане і Бангладэш. Плошча каля 2 млн км². На захадзе абмываецца Арабскім морам, на ўсходзе — Бэнгальскім залівам Індыйскага акіяна. Паўночная граніца ўмоўна праводзіцца ад дэльты Інда да дэльты Ганга—Брахмапутры.