Паэтызм
Паэты́зм — першапачаткова літаратурны напрамак, які ўзьнік на тэрыторыі Чэхаславаччыны і ніколі не перасягнуў межы чэхаславацкай культурнай прасторы. Паэтызм меў амбіцыі быць ня толькі літаратурнай зьявай, а таксама спосабам сьветабачаньня. Мэтай паэтызму было поўнае вызваленьне ад палітыкі і аптымістычны погляд на сьвет. Ён быў засяроджаны выключна на сучаснасьць, дакладней на яе радасныя моманты. Галоўнымі пачуцьцямі сталася шчасьце і радасьць, у паэтызьме быў вельмі важным эмацыйны бок.
Асновай філязофіі паэтыстаў было адчужэньне і самаадчужэньне чалавека, праблема чалавечых адносінаў. Яны лічылі, што ў чалавечых адносінах і адносінах чалавека да навакольнага сьвету адбылася дэфармацыя. У гэтым адчужэньні яны вінавацілі грамадзтва, якое праз сваю сістэму арганізацыі перастала цікавіцца пачуцьцямі асобы, засяродзіўшыся выключна само на сябе. Мэтай паэтызму было дапамагчы выпраўленьню і пераадоленьню гэтага адчужэньня.
Гісторыя
рэдагавацьКарані паэтызму ў пралетарскай паэзіі. Напрамак узьнік у асяродзьдзі авангарднай суполкі «Дэветсіл». Годам узьнікненьня лічыцца 1923 год, хаця тэрмін «паэтызм» зьявіўся толькі ў 1924 годзе. У 1924 годзе Карэл Тайге апублікаваў у часопісе «Host» («Госьць») першы накід паэтызму, а ў 1928 годзе ў «Revui Devětsilu» быў надрукаваны Маніфэст паэтызму, які выйшаў пад назвай «Паэтызм».
У чэхаславацкай літаратуры паэтызм існаваў да Другой сусьветнай вайны.
Паэтызм у літаратуры
рэдагавацьЛітаратары-паэтысты падкрэсьлівалі камбінаваньне паэтычных вобразаў без залежнасьці на лёгіцы. Прыярытэтам іхніх вершаў была прыгожая рыфма.
- Яраслаў Сайфэрт
- Віцезслаў Нэзвал (ягоная кніга «Пантаміма» сталася адной з падставовых твораў паэтызму)
- Карэл Тайге
- Франьцішак Галас
- Вілем Завада
- Уладзімір Голан
- Уладзіслаў Ванчура