Паштовая станцыя (Слуцак)

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Паштовая станцыя
Паштовая станцыя
Паштовая станцыя
Краіна Беларусь
Места Слуцак
Каардынаты 53°01′21″ пн. ш. 27°32′41″ у. д. / 53.0225° пн. ш. 27.54472° у. д. / 53.0225; 27.54472Каардынаты: 53°01′21″ пн. ш. 27°32′41″ у. д. / 53.0225° пн. ш. 27.54472° у. д. / 53.0225; 27.54472
Архітэктурны стыль клясыцызм
Паштовая станцыя на мапе Беларусі
Паштовая станцыя
Паштовая станцыя
Паштовая станцыя
Паштовая станцыя на Вікісховішчы

Паштовая станцыя — помнік архітэктуры сярэдзіны XIX стагодзьдзя ў Слуцку. Знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы места на гістарычнай Шашэйнай вуліцы[a]. Твор архітэктуры позьняга клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Паштовая станцыя

Мураваную паштовую станцыю ў Слуцку збудавалі ў 1846 годзе паводле «ўзорнага праекту», на правым баку шашы на выезьдзе зь места ў бок Берасьця. Паводле рангу яна належала да трэцяй клясы. На 1865 год на станцыі было 25 коней, пры ёй служылі 9 фурманаў.

У пазьнейшыя часы ў будынках паштовай станцыі разьмяшчаліся розныя дарожныя службы. За савецкім часам частку будынкаў прыстасавалі пад жытло і гаражы.

У 2005 годзе з бакоў галоўнага корпуса выявілі надпісы: «до Омухович 14 ½» і «до Сенницы 16 ½», якія паказвалі адлегласьць у вёрстах да найбліжэйшых станцыяў у абодвы бакі.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры позьняга клясыцызму. Складаецца з чатырох 1-павярховых будынкаў, якія ўтвараюць сымэтрычную кампазыцыю з замкнёным унутраным дваром. Прастакутны ў пляне станцыйны дом выходзіць на вуліцу прадаўгаватым галоўным фасадам. Цэнтральны ўваход вылучаецца ганкам і дэкаруецца пілястрамі. Абапал станцыйнага дома да вуліцы сымэтрычна стаяць флігелі, злучаныя з домам мураванымі сьценкамі з уязнымі брамамі. За флігелямі на адной плянавальнай восі з станцыйным домам разьмяшчаецца П-падобны будынак стайні. Усе будынкі накрываюцца вальмавымі дахамі. Атынкаваныя фасады апрацоўваюцца пілястрамі, завяршаюцца разьвітымі драўлянымі карнізамі. Сьцены станцыйнага дома праразаюцца лучковымі аконнымі праёмамі, астатніх будынкаў — прастакутнымі[1].

Унутраны плян зьмяніўся. Уваход у галоўны корпус з боку вуліцы вёў у калідор, зь якога можна трапіць у бакавыя памяшканьні, а таксама на двор. У станцыйным доме былі памяшканьні наглядніка, афармленьня дакумэнтаў, месца для падарожнікаў. Адзін з флігеляў быў для фурманаў, другі выкарыстоўваўся як камора дзеля захоўваньня патрэбных у гаспадарцы прыладаў. У цэнтры брукаваным унутранага двара быў калодзеж.

  1. ^ Цяперашнія афіцыйныя адрасы — вуліца Леніна, 153, 155, 157, 159
  1. ^ Габрусь Т. Паштовая станцыя // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. — Менск, 1987. С. 169.

Літаратура

рэдагаваць
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Менск: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1987. — 308 с.: іл.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слуцкага р-на і г. Слуцка: у 2-х кн. Кн. 1-я / уклад. В. С. Відлога; рэдкал.: Г. Кісялёў (гал. рэд.) і інш.; маст. Э. Жакевіч. — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 462 с.: іл. ISBN 985-6302-27-7.
  • Ціткоўскі І. Слуцк. Гісторыя горада ў помніках архітэктуры. — Менск: Смэлтак, 2015. — 318 с. — ISBN 978-985-6998-71-6.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  612Г000538