Пачаевіцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі

Пачае́віцкі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чашніцкага раёну Віцебскай вобласьці. Цэнтрам савету была вёска Пачаевічы.

Пачаевіцкі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d]
Адміністрацыйны цэнтар Пачаевічы[d]
Дата ўтварэньня 20 жніўня 1924
Дата скасаваньня 8 красавіка 2004
Насельніцтва
  • 1788 чал. (1999)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

рэдагаваць

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Чашніцкага раёну Віцебскай акругі (з 21 чэрвеня 1935 году — Лепельскай, з 20 лютага 1938 году — Віцебскай вобласьці). 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Бешанковіцкага раёну. 6 студзеня 1965 году сельсавет перададзены адноўленаму Чашніцкага раёну.

Сельсавет быў скасаваны 8 красавіка 2004 году[1]. Сельскія населеныя пункты перададзеныя Альшанскаму (12 населеных пунктаў у межах аддзяленьня «Пачаевічы» камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Чашніцкае»), Новазаранскаму (9 населеных пунктаў у межах камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Свабода») і Празямлянскаму (вёскі Доўжыца і Руць) сельсаветам.

Населеныя пункты

рэдагаваць
  • 1 студзеня 1947 году — 15

Літаратура

рэдагаваць