Паўль Одэрборн
Пауль Одэрборн (Paul Oderborn; каля 1555, Барт у Заходнім Памор’і — 1604) — дзяяч лютэранскай царквы ў ВКЛ, пісьменьнік.
З 1577 году служыў прапаведнікам у лютэранскай кірхе ў Вільні, удзельнічаў у рэлігійных дыспутах і палемічнай перапісцы з прадстаўнікамі іншых канфэсіяў, у прыватнасьці, зь Янам Ласіцкім.
У 1582 годзе ў Ростаку выдаў на лацінскай мове трактат «Апавяданьне пра рэлігію і звычаі рускіх» (De Russorum religione), у якім выклаў свае ўражаньні ад побыту і рэлігійнага жыцьця беларусаў і рускіх, адным зь першых сярод заходнеэўрапейскіх аўтараў ужыў назву Белая Русь у дачыненьні да паўночнаўсходняй Беларусі. Трактат Одэрборна перавыдаваўся ў складзе падобнай па назьве і зьмесьце працы Ласіцкага і іншых выданьняў кампілятыўнага зьместу.
У 1587 годзе ў Горадні вітаў абраньне каралём і вялікім князем Жыгімонта III Вазы, атрымаў ад яго пасаду лютэранскага пастара ў Рызе. На аўдыенцыі ў Жыгімонта пазнаёміўся з турэцкім паслом, былым арыянінам з Трансыльваніі, і завязаў зь ім перапіску па-арабску. Пазьней служыў пастарам у сталіцы Курляндыі Мітаве.
Літаратура
рэдагаваць- Алесь Белы // . — Мн.: .
- De Russorum Religione et Ritibus Narratio // Historiae Ruthenicae Scriptores exteri saeculi XVI. T. II. Berolini et Petropoli, 1842.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Арыгінальны артыкул(недаступная спасылка)
- Нацыянальная бібліятэка Чэшскай Рэспублікі (па-ангельску)