Патрык Уронка

польскі хакеіст

Патрык Уронка (па-польску: Patryk Wronka; нар. 28 жніўня 1995 году) — польскі хакеіст, нападнік клюбу «Падгале». Ягоны дзед Тадэвуш Кацік таксама гуляў у хакей і прадстаўляў Польшчу на зімовых Алімпійскіх гульнях 1972 году[2].

Патрык Уронка
Рост 171 см[1]
Вага 70 кг
Пазыцыя скрайні нападнік, нападнік
Грамадзянства
Дата нараджэньня 28 жніўня 1995(1995-08-28)[1] (29 гадоў)
Месца нараджэньня
Клюб Падгале
Выступаў за
Гульнявая кар’ера 2014 — цяпер

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец клюбу ММКС. Дэбютаваў у прафэсійным хакеі ў клюбе «Падгале». Пазьней гуляў за чэскія «Арлы», які спаборнічаў у аўстрыйскай лізе[3]. Пасьля быў хакеістам катавіцкіх ГКС, а таксама брытанскага «Бэлфаст Джаянтсу» і францускага «Рапасу». У 2020 годзе вярнуўся на радзіму, дзе ўладкаваўся ў тыскі ГКС. Пазьней зноў абараняў колеры катавіцкіх ГКС, а сэзон 2022—2023 гадоў пачаў у складзе «Краковіі».

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць