Патрык Макух

польскі футбаліст

Па́трык Ма́кух (па-польску: Patryk Makuch; нар. 11 красавіка 1998 году) — польскі футбаліст, нападнік клюбу «Ракаў».

Патрык Макух
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 11 красавіка 1999(1999-04-11)[1] (25 гадоў)
Клюбная інфармацыя
Клюб Ракаў
Нумар 9
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2018—2019
2019—2022
2020
2022—2024
2024—
Медзь-2
Медзь
ГКС Бэлхатаў (арэнда)
Краковія
Ракаў
20 (7)
80 (18)
16 (3)
66 (11)
1 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
21 ліпеня 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Першым клюбам, за які ён выступаў гулец, была лягніцкая «Медзь». Да гэтага клюбу нападнік далучыўся 12 сакавіка 2019 году. Большую частку часу абараняў колеры рэзэрвовай каманды, але толькі напрыканцы сэзону 2018—2019 гадоў дэбютаваў у складзе галоўнай каманды ў матчы Экстраклясы 4 красавіка 2019 году супраць «Аркі», зьявіўшыся на некалькі хвілінаў сустрэчы. Другую палову 2020 году правёў у першалігавым клюбе ГКС з Бэлхатава, пасьля чаго вярнуўся ў «Медзь», якая між тым ужо спаборнічала ў Першай лізе.

1 ліпеня 2022 году далучыўся да «Краковіі», дзе адразу замацаваўся ў асноўным складзе. Свой першы гол у элітным дывізіёне забіў 29 ліпеня, рэалізаваўшы пэнальці ў матчы супраць «Легіі». Улетку 2024 году нападнік склаў працоўнае пагадненьне з «Ракавам», які мусіў выплаціць за гульца 1 мільён эўра і бонусы ў дадатак[3]. Такім чынам, пераход гульца трэцім найдаражэйшым, якія складаліся паміж польскімі клюбамі[3]. Дэбютаваў у новым клюбе 21 ліпеня ў выяздным матчы супраць люблінскага «Матора», згуляўшы амаль усю сустрэчу.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць