М/с²

адзінка вымярэньня паскарэньня ў СІ

Мэтар у сэкунду ў квадраце, мэтар у сэкунду за сэкунду — адзінка вымярэньня паскарэньня (шпаркасьці зьмены хуткасьці аб’екта) у СІ. У інэрцыяльных сыстэмах адліку цела рухаецца без паскарэньня, толькі калі на яго ня дзейнічае сіла або дзеяньне іншых сіл скампэнсавана. Аб’ект, які рухаецца з паскарэньнем 1 м/с², за сэкунду павялічвае хуткасьць на адзін мэтар у сэкунду. У СГС асноўная адзінка вымярэньня паскарэньня — сантымэтар у сэкунду ў квадраце, у 100 раз менш за адзінку СІ.

Глядзіце таксама

рэдагаваць