Пасекі (Падляскае ваяводзтва)
Па́секі (па-польску: Pasieki, на мясцовай беларускай гаворцы: Па́сякі[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка.
Пасекі | |
польск. Pasieki | |
Першыя згадкі: | 1792 |
Мясцовая назва: | Пасякі |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Нараўка |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | +48 85 |
Паштовы індэкс: | 17-220 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°51′0″ пн. ш. 23°49′0″ у. д. / 52.85° пн. ш. 23.81667° у. д.Каардынаты: 52°51′0″ пн. ш. 23°49′0″ у. д. / 52.85° пн. ш. 23.81667° у. д. |
Пасекі |
Вёска мяжуе зь Белавескай пушчай.
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Семяноўка[3]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Нараўка[4]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
рэдагавацьПасекі ў 1792 годзе прыналежалі маёнтку ў Семяноўцы[2]. У міжваенны пэрыяд прыналежалі да гміны Масева (адміністрацыя гміны знаходзілася ў Нараўцы) (першапачаткова Белавескага, а пасьля 1922 году Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва). Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 98 жыхароў (усе запісаныя палякамі, хаця 89 зь іх былі праваслаўныя)[5]. Вёска поўнасьцю згарэла ў пажары 1960-х гадоў, але была хутка адбудаваная[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013805092-0037078?var-id=1639616&format=jsonapi
- ^ а б в Пасекі і Пруты (пол.) Zalew Siemianówka i jego okolice Праверана 7 красавіка 2015 г.
- ^ Праваслаўная парафія сьв. Юрыя Пераможцы ў Семяноўцы (пол.) Праверана 7 красавіка 2015 г.
- ^ Парафія сьв. Яна Хрысьціцеля ў Нараўцы (пол.) Праверана 7 красавіка 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 9 (пол.) Праверана 7 красавіка 2015 г.