Пархімаўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бераставіцкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Пархі́маўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бераставіцкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар савету — вёска Пархімаўцы.

Гісторыя

рэдагаваць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 году як Данілкаўскі сельсавет у складзе Крынкаўскага раёну Беластоцкай вобласьці БССР. Цэнтар — вёска Данілкі. З 20 верасьня 1944 году ў Бераставіцкім раёне Гарадзенскай вобласьці. З 25 сьнежня 1962 году па 30 ліпеня 1966 году ў Сьвіслацкім раёне.

12 лістапада 1973 году сельсавет перайменаваны ў Пархімаўскі, цэнтар перанесены ў вёску Пархімаўцы.

18 кастрычніка 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — вёскі Бергелі, Вараны, Данілкі, Даўбянкі, Жабры, Жукевічы, Зайкаўшчына, Кавалікі, Каленікі, Канчаны, Карпаўцы, Лісьнявічы, Людзьвінова, Лявонавічы, Пархімаўцы, Пятроўцы, Сінькі, Стары Дворац, Старынцы, Эймінаўцы, хутар Палежыно — перададзеныя ў склад Бераставіцкага сельсавету[1].

Насельніцтва

рэдагаваць

Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 1673 чалавекі[2], зь іх 77,2% — беларусы, 13,8% — палякі, 6,3% — расейцы[3].