Максім Адамавіч Багдановіч (27 лістапада (9 сьнежня) 1891 у Менску — 12 (25) траўня 1917 у Ялце) — беларускі паэт, празаік, публіцыст, дасьледчык, літаратуразнавец, перакладчык, клясык беларускае літаратуры. Адзін са стваральнікаў беларускае літаратуры й сучаснае літаратурнае беларускае мовы. Распачынальнік традыцыі беларускага мастацкага перакладу. Нізка «Места» з адзінага прыжыцьцёвага зборніка паэта «Вянок» зьяўляецца першым узорам урбаністычнае лірыкі ў новай беларускай паэзіі. Спадчына Максіма Багдановіча ўвайшла ў залаты фонд беларускае культуры..:::::::::::::::: Артыкул цалкам