Парнаграфія ў Гішпаніі

Парнаграфія ў Гішпаніі забароненая і караецца законам.

У гішпанскіх землях парнаграфія была даступная для невялікага кругу асоб. Порнавырабы тайна «па-ціху» прывозілі з-за мяжы, як правіла з Заходняе Эўропы, асабліва з Францыі. У XIX стагодзьдзі адносіны ў краіне былі свабоднымі і многія жанчыны карысталіся для задаволеньня свае похаці. Нават у Францыі плоцкую хваробу «Пранцы» звалі «Гішпанскаю хваробаю». Пасьля грамадзянскае вайны 1930-ых гадоў Гішпанія стала закрытаю краінаю, дзе ўрад стараўся прыдушыць свабоды простых людзей, у тым ліку, свабоднае перамяшчэньне асоб. Многія кінатэатры падпалі пад строгі нагляд дзяржаўных урадаў. Вынікам стала рэкае зьніжэньне прывозу порнавырабаў у краіну. Пасьля сьмерці начальніка краіны Ф. Франка пачалося аслабленьне дзяржаўнае ўлады й гэта паспрыяла павелічэньню прывозу порнавырабаў у Гішпанію.

Пачалі стварацца ўмовы адпачынку: корчмы, блудзілішча і кінатэатры. У іх насельнікі краіны маглі глядзець дзіва, у тым ліку і порна. Гішпанцы, якія мелі ўласныя кінакамэры і фотапараты, рабілі непрыстойныя здымкі насельнікаў. Потым іх вывозілі па-за Гішпанію ў Заходнюю Эўропу, ЗША, Вялікабрытанію, Японію і далей у іншыя краіны сьвету.

Порнавырабы сталі даступнымі для простага чалавека. У 1980-ыя гады ледзь усе рынкі краіны мелі месца продажаў відэа, дзе таксама можна было купіць порна. Сталі прадавацца порначасопісы самаробныя гішпанскія і замежныя, як правіла зь Францыі й ЗША.

Вытворчасьць

рэдагаваць
 
Кінафэстываль «Эрас Галісія», 2009 год. Ля-Каруньня.

Невядома час стварэньня першае гішпанскае порнастужкі. У Гішпаніі існуюць прызнаныя дзяржаваю вытворцы порна, але разам з тым вытворчасьць порна забаронае і караецца законам. Самаробнае порна ў Гішпаніі вырабляецца і распаўсюджваецца празь сеціва, або паміж людзьмі «з рук у рукі».

Рынак Гішпаніі мае ўсе віды порна:

Гішпанія мае свае фэсты для эратычнага кіно, якое зьяўляецца сапраўдным порна. Яно існуе ў Барсэлёне. Фэст самы стары ў Эўропе[1]. У 2005, 2006 і 2097 гадах фэст адведалі каля 50000 асоб[1][2][3]. Сярод порна рэжысэраў можна назваць Мануэля Эстэбу і яго дзіва «Злыя й голыя».

Мастацтва

рэдагаваць

Карціны:

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць