Парлямэнцкія выбары ў Латвіі 2014 году

Выбары ў 12-ую Саэйму Латвіі адбыліся 4 кастрычніка 2014 року. Выбары праходзілі ў пяцёх выбарчых акругах — Відзэмэ, Латгалія, Зэмгалэ, Курзэмэ і Рыга. У склад Рызкай выбарчай акругі ўваходзіла замежжа. Яўка на выбары склала 58,85% (913,491 чалавек). На выбарах перамагла левацэнтрысцкая партыя мэра Рыгі Ніла Ўшакова Цэнтар Згоды, якая набрала 23% выбаршчыкаў. Другое месца заняла партыя сьпікера Саэймы Солвіты АболтыніАдзінства, набраўшы амаль 22% выбаршчыкаў. Пасьля Адзінства, на трэцяе пазыцыі партыя Зьвяз зялёных і сялянаў, яе вынік — 19,5%. На першым паседжваньні быў абраны кабінэт міністраў, сваю пасаду прэм’ер-міністра захавала Лаймдата Страўюма, але склад кабінэту зьмяніўся. Новым сьпікерам Латвійскай Саэймы была абрана Інара Мурніэцэ.

2011
 Сьцяг Латвіі
2018
Парлямэнцкія выбары ў Латвіі 2014 году
4 кастрычніка 2014
Nil Ushakov.jpg Laimdota Straujuma in Oct, 2014.jpg Aivars Lembergs 2012.jpg
Кандыдат Ніл Ушакоў Лаймдата Страўюма Айварс Лэмбэргс
Партыя «Цэнтар згоды» «Адзінства» ЗЗС
Галасоў выбаршчыкаў 209,885 199,135 178,212
Папярэдняя колькасьць месцаў 31 20 13 (11,22%)
Колькасьць месцаў 24 23 21
Розьніца (месцаў) Red Arrow Down.svg7 Green Arrow Up Darker.svg3 Green Arrow Up Darker.svg8
Адсотак 23% 21,87% 19,53%

Афіцыйныя вынікіРэдагаваць

р • а  Вынікі выбараў у 11-ую Саэйму Латвіі
Партыі Галасоў Месцаў +/-
Цэнтар згоды 209,887 (23%) 24  7
Адзінства 199,535 (21,87%) 23  3
Зьвяз зялёных і сялянаў 178,210 (19,5%) 21  8
Нацыянальнае аб'яднаньне 151,567 (13,88%) 17  3
Ад сэрца для Латвіі 62,521 (6,85%) 7
Латвійскае рэгіянальнае зьяднаньне 60,812 (6,66%) 8
Латвійскі зьвяз расейцаў 14,390 (1,58%) 0
Адзіны для Латвіі 10,788 (1,18%) 0
Латвійскае разьвіцьцё 8,156 (0,89%) 0
Новая кансэрватыўная партыя 6,389 (0,7%) 0
"Свабода. Свабода ад жаху, ненавісці і гневу" 1,735 (0,19%) 0
Узрост 1,515 (0,17%) 0
Сувэрэнытэт 1,033 (0,11%) 0

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць