Парацэльскія астравы
Парацэльскія астравы (кіт. трад. 西沙羣島, спр. 西沙群岛, піньінь: Xīshā Qúndǎo, пал.: Сіша цюньдаа, па-віетнамску: Quần Đảo Hoàng Sa) — незаселены архіпэляг у Паўднёва-Кітайскім моры, які складаецца з маленькіх астраўкоў і рыфаў. Знаходзіцца за 230 км на поўдзень ад КНР (ад вострава Хайнань) і за 200 км на ўсход ад Віетнаму (ад вострава Лішон).
Парацэльскія астравы | |
кіт. трад. 西沙羣島, спр. 西沙群岛, піньінь: Xīshā Qúndǎo па-віетнамску: Quần Đảo Hoàng Sa | |
Парацэльскія астравы: Кудлаў, Трайтан, Крэсент, Лінкальн | |
Амываючая акваторыя | Паўднёва-Кітайскае мора |
---|---|
Колькасьць астравоў | 130 |
Найбуйнейшы востраў | Вудзі |
Агульная плошча | 7,8 км² |
Найвышэйшы пункт | 14 м |
Краіны | КНР, Віетнам, Кітайская Рэспубліка |
Каардынаты | 16°30′ пн. ш. 112°′ у. д. / <span class="geo-dec geo" title="Мапы, аэраздымкі і іншыя зьвесткі пра аб’ект 16.5 Памылка выразу: нечаканы апэратар <">16.5° пн. ш. Памылка выразу: нечаканы апэратар <Каардынаты: 16°30′ пн. ш. 112°′ у. д. / <span class="geo-dec geo" title="Мапы, аэраздымкі і іншыя зьвесткі пра аб’ект 16.5 Памылка выразу: нечаканы апэратар <">16.5° пн. ш. Памылка выразу: нечаканы апэратар < |
Парацэльскія астравы |
Астравы разьмешчаныя на тэрыторыі прыкладна 250 × 100 км. Найбуйнейшыя Парацэльскія астравы: Патл, Трайтан, астравы Крэсент, Лінкальн. Усе нізкія, складзеныя з каралавага пяску і пакрытыя нізкарослай расьліннасьцю.
Архіпэляг з 1974 року быў захоплены КНР, але прэтэнзіі на яго прад’яўляюць таксама Віетнам і Тайвань. Віетнам адміністрацыйна адносіць астравы да гораду правінцыйнага ўзроўню Данангу, Кітай — да вострава-правінцыі Хайнань, Тайвань — да Гаасюну.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьПарацэльскія астравы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Слоўнік сучасных геаграфічных назваў — Парацэльскія астравы(недаступная спасылка)
- CIA — The World Factbook — Paracel Islands (анг.)