Пандэмія (настольная гульня)
„Пандэмі́я“ (па-ангельску: Pandemic) — каапэратыўная настольная гульня, створаная Мэтам Лікакам і выдадзеная ў ЗША ў 2008 року[1]. Сюжэт „Пандэміі“ заснаваны на зьяўленьні на Зямлі чатырох захворваньняў, якія пагражаюць асобным рэгіёнам. Гульня разьлічаная на двух-чатырох гульцоў, якія выконваюць адныя з сямі магчымых роляў: дыспэтчэра, мэдыка, навукоўца, дасьледчыка, апэрацыйнага экспэрта, аварыйнага плянавальніка і адмыслоўца ў карантыне. Супольнымі намаганьнямі ўсе гульцы спрабуюць знайсьці лекі супраць чатырох хваробаў да таго, як захворваньні перарастуць у пандэмію.
Пандэмія | |
Pandemic | |
Дата выпуску | 2008 |
---|---|
Распрацоўнік(і) | Мэт Лікак |
Аздабляльнік(і) | Джошуа Кэпэл, Рэджыс Мулюн, Крыс Квільямз |
Выдавец |
|
Жанр(ы) | |
Колькасьць гульцоў |
|
Дыяпазон узростаў | ад 8 год |
Час устаноўкі | 10 хв. |
Працягласьць гульні | 45 хв. |
Уплыў выпадковасьці | сярэдняя |
Неабходныя ўменьні | |
Сайт | zmangames.com/en/… (анг.) |
„Пандэмія“ лічыцца адной з найпасьпяховейшых каапэратыўных гульняў, якая змагла спалучыць у сабе глыбокую стратэгію, уласьцівую раньнім каапэратыўным гульням кшталту „Жаху Аркгему“, з магчымасьцю гульні большай колькасьцю гульцоў у абмежаваны час[2].
Пазьней Мэт Лікак у супрацоўніцтве з Томасам Леманам распрацаваў тры пашырэньні, якія дадаюць новыя ролі і спэцыяльныя падзеі, дазваляюць удзельнічаць упяцёх ці гуляць камандамі: „Пандэмія: На краі“, „Пандэмія: У лябараторыі“ і „Пандэмія: Надзвычайны стан“. Выйшлі і разнастайныя староньнія гульні, найбольшага посьпеху зь якіх дабілася „Спадчына Пандэміі: 1-ы сэзон“[3][4].
Гульнявы працэс
рэдагавацьМэтай „Пандэміі“ для гульцоў, якія атрымліваюць выпадковыя ролі, ёсьць супрацоўніцтва дзеля спыненьня распаўсюду чатырох захворваньняў[5] і вылечваньня ад іх да пачатку пандэміі[6].
Гульня адбываецца на дошцы з выявай мапы сьвету і 48 злучаных местаў. На ёй разьмяшчаюцца дзьве тальлі картак (карткі гульцоў і карткі інфэкцый), кубікі чатырох колераў (якія абазначаюць чатыры захворваньні), шэсьць дасьледніцкіх станцый, фішкі гульцоў. У картках гульцоў знаходзяцца карткі з назвамі 48 местаў (тых жа, што падпісаныя на дошцы); карткі падзеяў, якія можна выкарыстоўваць у любы час дзеля патрэбнага эфэкту; карткі эпідэмій. У картках інфэкцый знаходзяцца таксама карткі з надпісамі ўсіх местаў дошкі і колерамі захворваньняў, якія ў іх зьяўляюцца.
У пачатку гульні карткі інфэкцый заражаюць выпадкова выбраныя 9 местаў. Усе гульцы пачынаюць разам у Атланце, дзе знаходзіцца Цэнтар па кантролі захворваньняў(en), атрымліваюць выпадковым чынам ролі і карткі гульцоў у залежнасьці ад колькасьці ўдзельнікаў.
За свой ход гулец можа выканаць да 4 дзеяньняў, выбіраючы з 8 магчымых (4 спосабы перамяшчэньняў, будаўніцтва досьледнай станцыі, вынаходніцтва лекаў, лячэньне хваробы, абмен ведамі). Выканаўшы дзеяньні, гулец выцягвае дзьве карткі з тальлі гульцоў. На руках ня можа знаходзіцца больш за сем картак; ад лішніх неабходна адразу пазбавіцца[6]. Калі гулец выцягнуў картку эпідэміі, ён перамяшчае пазнаку ўзроўню інфэкцый на адзін пункт, выцягвае ніжнюю картку з тальлі інфэкцый і ставіць у гэтае места тры кубікі хваробы; картка заражанага места перамешваецца зь іншымі адкінутымі карткамі інфэкцый і вяртаецца ўверх тальлі інфэкцый. Пасьля выцягваньня дзьвюх картак гульцоў адкрываюцца карткі інфэкцый (іхняя колькасьць пачынаецца з дзьвюх і ўзрастае зь перамяшчэньнем пазнакі ўзроўню інфэкцый), якія заражаюць напісаныя на іх месты адным кубікам пэўнага колеру. Калі места ўжо мае тры кубікі, у ім здараецца ўспышка захворваньня: кожнае суседняе места атрымлівае па адным кубіку таго ж колеру. Калі і суседнія месты маюць максымальны ўзровень заражэньня (тры кубікі), адбываецца ланцуговая рэакцыя, і заражэньне распаўсюджваецца ўжо на злучаныя зь імі месты. Пасьля сканчэньня заражэньня ход пераходзіць па гадзіньнікавай стрэлцы.
Гульня сканчаецца: а) перамогай, калі гульцы адкрылі лекі ад ўсіх чатырох захворваньняў; б) або паразай, калі здарыліся 8 успышак захворваньняў, ці скончыліся кубікі пэўнага колеру, ці скончыліся карткі ў тальлі гульцоў.
У дасягненьні перамогі ў гульні дапамагаюць спэцыяльныя здольнасьці роляў, якія дазваляюць ім абыходзіць пэўныя правілы. У першай вэрсіі гульні існавалі 5 роляў; у другім выданьні іх стала 7, дадатковыя ролі ўведзеныя ў пашырэньнях да „Пандэміі“. Прыкладам, Мэдык можа лячыць усе кубіку аднаго колеру ў месьце адным дзеяньнем або, пасьля таго, як былі выяўленыя лекі, можа лячыць кубікі гэтай хваробы ў месьце нават без асобнага дзеяньня. Навукоўцу для вынаходніцтва лекаў ад хваробы дастаткова чатырох картак аднаго колеру замест 5. Дапамагаюць гульцам і карткі падзеяў, якія дзейнічаюць аднаразова ў любы момант гульні і могуць, напрыклад, зьняць некалькі кубікаў захворваньняў ці пабудаваць досьледную станцыю.
Дзеля перамогі ў „Пандэміі“ гульцы мусяць узгадняць свае супольныя дзеяньні, асабліва ў зьбіраньні і абмене патрэбнымі карткамі, а таксама ў перамяшчэньнях па мапе з мэтай перадухіленьня ўспышак захворваньняў.
Пашырэньні
рэдагаваць„На краі“
рэдагавацьПершае афіцыйнае дапаўненьне выйшла ў 2009 і прадставіла новыя ролі, варыянт гульні для пяці гульцоў, новыя карткі спэцыяльных падзеяў і новыя заданьні для гульцоў.
Роля Апэрацыйнага экспэрта ў дапаўненьні перагледжаная, а новая роля — Біятэрарыст — змагаецца супраць астатняй каманды.
Зьявілася пятае захворваньне — Мутацыя, якую трэба ці вылечыць, ці вынішчыць з мапы сьвету. Дадаўся таксама вірулентны штам, які робіць адну з хваробаў асабліва сьмяротнай. Новыя карткі эпідэміяў маюць гнюсьнейшыя эфэкты, якія эпідэмія аказвае на гульню.
„У лябараторыі“
рэдагавацьДругое дапаўненьне выйшла ўлетку 2013 року[7] з новай гульнявой дошкай. На ёй гульцы атрымалі магчымасьць дасьледаваць лекі ў лябараторыі. Мэта такая ж, як у арыгінальнай гульні — знайсьці лекі супраць хваробаў — аднак гэтым разам з дасьледніцкім ухілам. У пашырэньні таксама зьявіліся новыя пэрсанажы і спэцыяльныя падзеі, а таксама магчымасьць гуляць сам-адзін[8] і камандамі[9], якія спаборнічаюць між сабой[10]. Каб згуляць у „У лябараторыі“, неабходна мець як „Пандэмію“, так і „На краі“[11].
„Надзвычайны стан“
рэдагавацьТрэцяе пашырэньне выйшла ў сакавіку 2015, дадало новыя ролі, падзеі і тры новыя задачы: Закуток, дзе жывёлы разносяць хваробу на людзей; Аварыйныя выпадкі, у якіх на гульню адмоўна ўплываюць непрадказальныя падзеі; і Супэрбактэрыя — паўстала пятае невылечнае захворваньне[12][13]. Пашырэньне сумяшчальнае з двума папярэднімі, але для гульні яны неабавязковыя.
Перавыданьні
рэдагавацьУ 2013 року зьявілася другое выданьне „Пандэміі“, перамаляванае і з двума новымі пэрсанажамі: аварыйнага плянавальніка і адмыслоўца ў карантыне[7]. На некаторых мапах зьявілася памылка: адсутнічала сувязь між Лагасам і Сан Паўлу[14].
У 2013 року выйшла другое выданьне пашырэньня „На краі“[7].
У ліпені 2018 року з нагоды дзесяцігодзьдзя гульні выйшла юбілейнае выданьне. У яго ўвайшлі мініятурныя фігуркі з выявамі роляў, абноўленыя карткі роляў, большая дошка і драўляныя кубікі захворваньняў. Уся гульня была ўпакаваная ў мэталёвы кантэйнэр, падобны да мэдычнай аптэчкі пачатку XX стагодзьдзя[15].
Староньнія гульні
рэдагаваць„Z-Man Games“ выдала шэраг асобных гульняў сэрыі „Пандэмія“, якія не залежаць ад наяўнасьці арыгінальнай гульні і несумяшчальныя зь іншымі гульнямі сэрыі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Pandemic
- ^ The Rise of Cooperative Games The Wall Street Journal
- ^ This Man Will Change the Way You Play Board Games Slate
- ^ Pandemic Legacy is the best board game ever—but is it 'fun?' Ars Technica
- ^ Break free from the screen: The best card and board games for your kids The A.V. Club
- ^ а б (20140113) Pandemic rulebook Архіўная копія ад January 13, 2014 г.
- ^ а б в 5 years of Pandemic: the virus is growing stronger!. Z-Man Games (2013-01-14). Архіўная копія ад September 14, 2013 г.
- ^ In The Lab – Solo Game. Z-Man Games (2013-07-31). Архіўная копія ад 2013-09-27 г.
- ^ In The Lab – Team Game. Z-Man Games (2013-07-25). Архіўная копія ад 2013-08-06 г.
- ^ Pandemic: In the Lab
- ^ Pandemic In The Lab. Z-Man Games. Архіўная копія ад 2013-09-27 г.
- ^ Pandemic: State of Emergency
- ^ Pandemic State Of Emergency Universe Архіўная копія ад 6 May 2017 г.
- ^ Why is everyone talking about a misprinted Pademic board game? BoardGameGeek
- ^ Pandemic Getting A Very Fancy Re-Release For Its 10th Birthday Архіўная копія ад July 25, 2018 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Пандэмія ў Facebook
- Пандэмія на бачыне Z-Man games
- Пандэмія на BoardGameGeek