Калькаваньне
Калькава́ньне (па-француску: calque — копія) — адмысловы тып запазычаньня іншамоўных словаў, выразаў, фраз. У беларускай мове калькаваньне часьцей адбываецца з расейскай або польскай мовы.
Тыпы калек словаў у беларускай мове
рэдагаваць- Словаўтваральныя калькі — гэта словы, атрыманыя «памарфэмным» перакладам замежнага слова на беларускую мову. Такая калька звычайна не адчуваецца як запазычанае слова, бо складзеная са спрадвечна беларускіх марфэмаў. Таму рэальнае паходжаньне такіх словаў часьцяком зьяўляецца нечаканым для чалавека, які ўпершыню даведваецца пра яго. Так, напрыклад, слова «насякомае» («казурка») — гэта калька з лацінскага insectum (in- — на-, sectum — сякомае).
Сярод іншых словаўтваральных калек можна адзначыць такія словы, як летапісец, жывапіс (з грэцкай); вадарод, паўвостраў (зь нямецкай); падразьдзяленьне, хмарачос (па-ангельску: skyscraper), паўправаднік (па-ангельску: semiconductor).
Бывае калькаваньне частковае: у слове працаголік (па-ангельску: «workaholic») — калькаваная толькі першая частка слова.
- Сэмантычныя калькі — гэта беларускія словы, якія атрымалі новыя значэньні пад уплывам адпаведных словаў іншай мовы. Так напрыклад значэньне «выклікаць спагаду» слова «кранаць» прыйшло з францускай мовы. Аналягічнае паходжаньне значэньня «пахабны, недасьціпны» ў слова «плоскі».
- Фразэалягічныя калькі — гэта даслоўны пераклад фразэалягізма: «сьляпая пакора» зпа-нямецку: blinder Gehorsam.
Калькі ўзьнікаюць як рэакцыя носьбітаў мовы на рэзкае ўзрастаньне колькасьці прамых запазычаньняў. Суадносіны калькаваных словаў і прамых запазычаньняў у розных моваў рознае. У некаторых мовах (ісьляндзкая, тыбэцкая) стварэньне калькі — амаль што адзіны мэтад засваеньня іншамоўнай лексыкі.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |