Палёўка лугавая
Палёўка лугавая (Microtus mystacinus, syn. Microtus levis) — від сысуноў сямейства хамяковых (Cricetidae).
Палёўка лугавая | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Падкляса | Зьвяры (Theria) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Атрад | Грызуны (Rodentia) |
Сямейства | Хамяковыя (Cricetidae) |
Род | Палёўка (Microtus) |
Від | Палёўка лугавая |
Бінамінальная намэнклятура | |
Microtus mystacinus (de Filippi, 1865) | |
Арэал | |
Вонкавы выгляд
рэдагавацьДаўжыня цела 102–130 мм, даўжыня хваста 33–55 мм, вага 21–58 г; паўднёвыя папуляцыі буйней паўночных. Валасы зьверху карычневыя, некаторыя з жоўта-карычневымі ўчасткамі, і больш доўгія валасы з чорнымі кончыкамі ствараюць пярэсты выгляд. Ніз шэры з белым або жоўта-карычневым адценьнем.
Распаўсюджваньне
рэдагавацьСустракаецца ў Эўропі і Азіі ад паўднёвай Фінляндыі да паўночнага Ірану; на вышынях ад 0 да 2500 м.
Лад жыцьця
рэдагавацьСустракаецца ў розных месцах пражываньня, уключаючы сельгасугодзьдзі, лугі і адкрытыя лясы. У паўднёвых частках арэала звычайна сустракаецца ў вільготных месцах ў непасрэднай блізкасьці ад рэк і азёр. Палёўкі лугавыя капаюць складаныя сыстэмы тунэляў, хады якіх звычайна знаходзяцца на 20–25, а часам на 30–35 см ніжэй паверхні і уключае некалькі жылых і складскіх камер.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |