Палёўка звычайная (Microtus arvalis) — від сысуноў сямейства хамяковых (Cricetidae).

Палёўка звычайная
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадГрызуны (Rodentia)
СямействаХамяковыя (Cricetidae)
РодПалёўка (Microtus)
ВідПалёўка звычайная
Бінамінальная намэнклятура
Microtus arvalis
(Pallas, 1778)
Арэал
Арэал

Вонкавы выгляд

рэдагаваць

Даўжыня цела 90–120 мм, даўжыня хваста 25–38 мм, даўжыня вушэй 9–12 мм, вага 18–40(51) г. Верх жаўтавата-шэры, больш карычневы на захадзе арэала і больш шэры на ўсходзе. Ніз бялёсы і часам з іржава-жоўтым адценьнем.

Распаўсюджваньне

рэдагаваць

Сустракаецца ў Эўропі і Азіі ад Гішпаніі да Манголіі; на вышынях ад 0 да 3000 м.

Лад жыцьця

рэдагаваць

Сустракаецца ў розных месцах пражываньня, уключаючы вільготныя лугі, пашы, лесастэпы, вільготныя лясы і часам сельскагаспадарчыя тэрыторыі, радзей у лесапасадках. Сілкуецца ў асноўным зялёнымі часткамі травяністых расьлін. Яны, як правіла, дзённыя, не ўпадаюць у спячку, жывуць групамі.

Натуральная працягласьць жыцьця складае каля 2–3 гадоў, але большасьць жывёл не дажываюць да 3 месяцаў з-за іх натуральных ворагаў.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць