Палёўка Шалкоўнікава
Палёўка Шалкоўнікава (Microtus schelkovnikovi) — жывёла клясы сысуноў атрада грызуны (Rodentia) сямейства хамяковыя (Cricetidae).
Палёўка Шалкоўнікава | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Атрад | Грызуны (Rodentia) |
Сямейства | Хамяковыя (Cricetidae) |
Род | Палёўка (Microtus) |
Від | Палёўка Шалкоўнікава |
Бінамінальная намэнклятура | |
Microtus schelkovnikovi (Satunin, 1907) | |
Распаўсюджваньне
рэдагавацьСустракаецца в Азіі (Азэрбайджан, Іран) на вышынях ад 100 да 1500 метраў. Від сустракаецца ў вільготных субтрапічных лясах перадгор'я і ніжняга горнага пояса і аддае перавагу лясным палянам на раньняй сукцэсійнай стадыі. Верагодна, залежыць ад лесу; сустракаецца на стромкіх схілах і ў глыбокіх ярах, парослых хмызьняком, папараццю і імхамі.
Постаць
рэдагавацьДаўжыня яго цела 107 мм, даўжыня хваста 18–24 мм, маса 7–10 грамаў. Колер верхняга боку цёмна-шэры і бураваты. Хвост выразна двухколерны.
Лад жыцьця
рэдагавацьВядзе паўпадземны лад жыцьця. У адрозненьне ад многіх іншых відаў палёвак не робіць праходаў паміж выхадамі з нор. Сілкуецца падземнымі часткамі расьлін. Хутчэй за ўсё жыве сямейнымі групамі. Размнажэньне пачынаецца ў канцы сакавіка, памер прыплоду — 1–4 асобіны.
Крыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |