Пальмнікен
пасёлак у Янтарным раёну Калінінградзкай вобласьці Расеі
(Перанакіравана з «Пальвева»)
Пальмнікен[1] (ням. Palmnicken[2]; афіцыйная расейская назва з 1946 году — Янтарны, рас. Янтарный) — пасёлак у Расейскай Фэдэрацыі, на беразе Ґданьскае затокі. Цэнтар Янтарнае гарадзкое акругі Калінінградзкае вобласьці. Найзаходнейшае паселішча ў Расеі.
Пальмнікен лац. Palmnikien | |||||
рас. Янтарный | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1654 | ||||
Пасёлак з: | 1947 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Калінінградзкая вобласьць | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 30 м н. у. м. | ||||
Нацыянальны склад: | расейцы — 90,0 % беларусы — 3,4 % украінцы — 3,3 % летувісы — 0,6 % татары — 0,5 % астатнія — 2,2 % | ||||
Тэлефонны код: | 40153 | ||||
Паштовы індэкс: | 238580 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°52′22″ пн. ш. 19°56′26″ у. д. / 54.87278° пн. ш. 19.94056° у. д.Каардынаты: 54°52′22″ пн. ш. 19°56′26″ у. д. / 54.87278° пн. ш. 19.94056° у. д. | ||||
Пальмнікен | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Назва
рэдагавацьНазву паселішча выводзяць ад прускага palwe 'пустка, бязьлесавыя балоты'.
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Palweniken (1405 год)[2]; Palmenicken (1491 год).
Эканоміка
рэдагавацьУ пасёлку ёсьць бурштынавы камбінат, дзе здабываюць і апрацоўваюць бурштын.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Słownik geograficzny... T. VII. — Warszawa, 1886. S. 830.
- ^ а б Палмайтис Л. Предложение по научной русификации исконных наименований перешедшей в состав России северной части бывшей Восточной Пруссии. — Европейский институт рассеянных этнических меньшинств, 2003. С. 55.