Пазьні́кі (па-польску: Pożniki, па-падляску: Pozdýki[1]) — прысёлак вёскі Чаромха-Сяло ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Чаромха.

Пазьнікі
польск. Pożniki
Першыя згадкі: 1560
Мясцовая назва: Pozdyki
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Чаромха
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-240
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°31′6″ пн. ш. 23°17′52″ у. д. / 52.51833° пн. ш. 23.29778° у. д. / 52.51833; 23.29778Каардынаты: 52°31′6″ пн. ш. 23°17′52″ у. д. / 52.51833° пн. ш. 23.29778° у. д. / 52.51833; 23.29778
Пазьнікі на мапе Польшчы
Пазьнікі
Пазьнікі
Пазьнікі

Насельніцтва

рэдагаваць

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Божай Маці Ўміленьне ў Чаромсе). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя.

Гісторыя

рэдагаваць

Паводле Люстрацыі падляскага ваяводзтва 1560 г. Цімош Поздык атрымаў засьценак у 2 валокі і 6 моргаў зямлі. У 1692 г. былі тут 2 хаты, а ў пазьнейшых часах прысёлак пабольшыўся да 8 хатаў[1]. У міжваенны пэрыяд Пазьнікі прыналежалі да гміны Кляшчэлі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 11 жыхароў (усе праваслаўныя беларусы)[2]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Кузава была далучаная да гміны Чаромха.

  1. ^ а б Nadzieja Sulima (red.), Słownik nazw geograficznych gminy Czeremcha, Czeremcha 2008, s. 95
  2. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 21 (пол.) Праверана 11 чэрвеня 2015 г.