Пажар у начным клюбе ў Пермі
Пажар у начным клюбе ў Пермі — катастрофа, выкліканая, па асноўнай вэрысі, выбухам піратэхнічных вырабаў у начным клюбе «Хромая лошадь» (па-беларуску: «Кульгавы конь») 5 сьнежня 2009 году ў 22:08 (01:08[1] па мясцовым часе), у выніку якога, а таксама з-за атручваньня чадным газам і таўкатні, загінулі 136[2] чалавекі, 123 чалавекі атрымалі пашкоджаньні[3][4].
Пажар у клюбе «Хромая лошадь» у Пермі | |
Краіна | Расея |
---|---|
Месца | Перм |
Тып катастрофы | Пажар |
Прычына | Невыкананьне правілаў супрацьпажарнай бясьпекі |
Дата | 5 сьнежня 2009 году |
Час | 01:08 YEKT |
Наступствы | |
Загінулі | 112 |
Пацярпелі | 123 |
Каардынаты | 58°0′17.28″ пн. ш. 56°8′7.44″ у. д. / 58.0048° пн. ш. 56.1354° у. д.Каардынаты: 58°0′17.28″ пн. ш. 56°8′7.44″ у. д. / 58.0048° пн. ш. 56.1354° у. д. |
Пажар у клюбе «Хромая лошадь» у Пермі | |
Асноўная вэрсія пажару — парушэньне правілаў пажарнае бясьпекі. Вэрсія тэракту была адхіленая[5]. Па іншай вэрсіі, крыніцай пажару стаўся кароткі сутык[6][4].
Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў абвясьціў 7 сьнежня 2009 году жалобным днём[7].
Гэта найбольш трагічны пажар на ўвесь час постсавецкае Расеі. Другі па колькасьці ахвяраў адбыўся ў сакавіку 2007 году ў расейскім горадзе Ейску, калі ў доме састарэлых загінулі 63 чалавекі[8]. Як засьведчыў прадстаўнік ратавальнае службы, большасьць ахваряў загінула ад асфіксіі, атручваньня чадным газам.
Была арганізаваная гарачая лінія для людзей, якія шукаюць зьвесткі пра тых, хто знаходзіўся ў клюбе «Кульгавы конь» падчас пажару і маглі загінуць ці атрымаць нейкія пашкоджньні[3].
Пажар
рэдагавацьПа асноўнай афіцыйнай вэрсіі, пажар быў выкліканы неасьцярожным выкарыстаньнем піратэхнікі ў начным клюбе «Кульгавы конь» (вул. Куйбышава, д. 6) 5 сьнежня 2009 году ў 01:08[1] па мясцовым часе (22:08 па менскім). З-за парушэньняў правілаў пажарнае бясьпекі, наяўнасьці лёгка падпальваемых элемэнтаў інтэр’еру, агонь хутка распаўсюдзіўся па клюбе[4][9].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Шойгу: владельцы «Хромой лошади» не выполняли предписания пожарных // NEWSru.com (рас.)
- ^ Число жертв пожара в Перми возросло до 119 человек // TUT.BY (рас.)
- ^ а б По последним данным СКП РФ, в результате пожара в пермском клубе погибли 112 человек // Lenta.ru (рас.)
- ^ а б в 109 чалавек загінулі пры пажары ў начным клубе горада Перм // Наша Ніва
- ^ ЧП в ночном клубе Перми: — Пожар начался из-за второго фейерверка. Загорелся потолок, потом стены, мебель… // Комсомольская правда (рас.)
- ^ Названа возможная причина возникновения пожара в ночном клубе в Перми // ВЗГЛЯД (рас.)
- ^ Дмитрий Медведев объявил 7 декабря в России днем траура в связи с пожаром в Перми // Rusnovosti.ru (рас.)
- ^ В доме престарелых в городе Ейске произошел пожар. В результате трагедии погибли 63 человека // Российская Газета (рас.)
- ^ Трагедия в Перми: более ста человек погибли при пожаре в ночном клубе // РИА Новости (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьПажар у начным клюбе ў Пермі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў