Пажарная ахова ў Беларусі
Пажарная служба Рэспублікі Беларусь
Мінуўшчына
рэдагавацьГісторыя прафэсійнай пажарнай службы ў Беларусі бярэ з 1853 р. 17 сакавіка ўказам імпэратара Мікалая I была зацьверджаная «Нармальная табель» складу пажарнай часткі ў гарадох.
Указам імпэратара Мікалая I ад 23 сакавіка 1853 было загадана дазволіць у Менску падразьдзяленьне з 46 чалавек на чале з брандмайстрам і ўнтэрбрандмайстрам. На ўзбраеньні ў іх павінна быць трыццаць восем коней для перавозкі 6 помпаў і 10 бочак.
25 ліпеня [ст. ст. 13] 1853 Менская гарадзкая дума і губэрнскае праўленьне зацьвердзілі ўтрыманьне пажарнай часткі ў Менску. У гэты ж час былі арганізаваныя пажарныя часткі ў Віцебску, Магілёве й іншых беларускіх местах.
У 1885 року пабудаваны будынак пажарнага дэпо Менскага вольна-пажарнага таварыства, якое дзейнічала з 1876 р., а ў 1937 рэарганізаванае ў прафэсійную пажарную частку. У канцы 1990-х рокаў у ім правялі рэстаўрацыю і перадалі для экспазыцыі музэю пажарнай і аварыйна-выратавальнай справы.
Першыя згадкі пра пажарныя аўтамабілі на тэрыторыі Беларусі сустракаюцца ў архіве справаводзтва Менскага пажарнага таварыства ад 6 сьнежня 1918 року. У гэты дзень у места была дастаўленая аўтапомпа фірмы «Прэста». Да 1924 року на ўзбраеньні беларускіх пажарнікаў знаходзілася 25 пажарных аўтамабіляў.
Рэспубліка Беларусі
рэдагаваць11 верасьня 1998 року Аляксандар Лукашэнка падпісаў загад пра вывад ваенізаванай пажарнай службы са складу Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусі і далучэньне да Міністэрства па надзвычайных сытуацыях.
На базе МНС краіны створаныя 17 спэцыяльных службаў, якія ўключаюць у сябе:
- Службу пажаратушэньня.
- Службу аварыйна-выратавальных работ.
- Службу хімічнай і радыяцыйнай бясьпекі.
- Службу інжынэрных работ.
- Вадалазную службу.
- Мэдыцынскую службу.
- Выбухатэхнічную службу.
- Авіяцыйную службу.
- Пошукава-выратавальную службу.
- Парашутна-дэсантную службу.
- Пантонную службу.
- Кіналягічную й іншыя службы.
Памятныя даты
рэдагаваць18 траўня 1994 року Прэзыдыюм Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь выдаў Указ «Аб устанаўленьні сьвята — Дня пажарнай службы», якое сьвяткуецца 25 ліпеня.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьПажарная ахова ў Беларусі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Менскія брандмайстры (рас.)