Падэрборн
Падэрборн (па-нямецку: Paderborn) — горад у Нямеччыне, які месьціцца ў фэдэратыўнае зямлі Паўночны Райн — Вэстфалія. Цэнтар акругі Падэрборн. Назва места паходзіць ад ракі Падэр. Візытоўкай гораду ёсьць старыжтная Падэборнская катэдра, закладзеная ў XIII стагодзьдзі.
Падэрборн | |||||
ням. Paderborn | |||||
| |||||
Краіна: | Нямеччына | ||||
Зямля: | Паўночны Райн — Вэстфалія | ||||
Кіраўнік: | Міхаэль Драер[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 94 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Тэлефонны код: | 05252, 05254, 05251, 05293 | ||||
Паштовы індэкс: | 33098–33109 | ||||
Нумарны знак: | PB | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 51°43′0″ пн. ш. 8°46′0″ у. д. / 51.71667° пн. ш. 8.76667° у. д.Каардынаты: 51°43′0″ пн. ш. 8°46′0″ у. д. / 51.71667° пн. ш. 8.76667° у. д. | ||||
Падэрборн | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.paderborn.de/ |
Гісторыя
рэдагавацьПадэрборн быў заснаваны ў якасьці біскупства Карлам Вялікі ў 795 годзе, але гісторыя селішча ўзыходзіць да 777 году, калі Карл Вялікі пабудаваў тут замак[4]. У 799 годзе рымскі папа Леў III быў вымушаны зьбегчы з Рыму і накіраваўся да Падэрборну, дзе пазнаёміўся з Карлам Вялікімі і заставаўся тут на працягу трох месяцаў. Менавіта ў гэты час было прынятае рашэньне аб каранацыі Карла Вялікага каронай імпэрыі. Карл аднавіў уладу Льва ў Рыме ў 800 годзе, і, наўзамен, атрымаў тытул імпэратару Сьвятой Рымскай імпэрыі. У 836 годзе заступнікам гораду стаў сьвяты Ліборыюс, калі ягоныя парэшткі былі перанесеныя ў Падэрборн зь Лё-Ману біскупам Бадурадам[4]. Біскуп Падэрборну Майнвэрк стаў фюрстам у 1100 годзе. За ягоным часам было пабудавана некалькі вялікіх будынкаў[4]. У 1802 годзе места было далучанае да Прусіі, а затым ў 1807 годзе увайшло ў склад Вэстфальскага каралеўства, якое знаходзілася ў залежнасьці ад Францыі. З 1813 году Падэрборн зноўку быў часткай Прусіі.
У 1914 годзе вайсковы лягер у горадзе быў ператвораны ў лягер ваеннапалонных. За часам Другой сусьветнай вайны Падэрборн бамбаваўся самалётамі хаўрусьнікаў ў 1944 і 1945 гадах, што прывяло да зьнішчэньня ажно 85% будынкаў. Былі страчаныя шматлікія гістарычныя будынкі. Па вайне горад быў адноўлены, стаўшы галоўным прамысловым месцам у Вэстфаліі[4]. Брытанскія войскі захоўвалі значную прысутнасьць у рэгіёне да 2020 году, калі былі выведзеныя назад у Вялікабрытанію.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ http://www.statistik-portal.de/Statistik-Portal/gemeindeverz.asp?G=05774032
- ^ Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2018 (4. Quartal) — Статыстычны фэдэральны офіс.
- ^ Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2023 (ням.) — DESTATIS, 2024.
- ^ а б в г Ed. Heribert Zelder (2009). «Welcome to Paderborn». Tourist Information Services. Stadt Paderborn: Paderborn.