Падтэкст
Глыбінны, прыхаваны сэнс якога-небудзь выказваньня ці твору ў цэлым
Падтэ́кст — глыбінны, прыхаваны сэнс якога-небудзь выказваньня ці твору ў цэлым. Падтэкст ляжыць у аснове эзопавай мовы, іроніі, алегорыі, безь яго нельга ўявіць байку, прытчу. Разам з тым падтэкст шырока выкарыстоўваецца ў драматургіі й тэатры, дзе дзейныя асобы, паводле К. Станіслаўскага, часта «адчуваюць і думаюць ня тое, што гавораць», а таксама ў паэзіі (напрыклад, творчасьць М. Танка апошніх дзесяцігодзьдзяў), прозе (г. зв. «прынцып айсбэрга» Э. Гэмінгўэя, калі чытач павінен дадумваць тое, пра што вельмі скупа паведаў пісьменьнік).
Літаратура
рэдагаваць- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4