Іронія
Іро́нія (па-старажытнагрэцку: εἰρωνεία — прытворства, насьмешка) — прыхаваная насьмешка, якая выступае за зьнешняй пачцівасьцю выказваньня. Выкарыстоўваецца іронія ў многіх жанрах вуснай народнай творчасьці — прыказках і прымаўках, загадках, анэкдотах, устойлівых вобразных параўнаньнях, прыгаворах і інш. (На чужой старане і рак рыба. Ці то сьвіньні елі, ці шляхта папасвалася. Багаты як пагарэлец. Весела як рыбцы на кручку. Прыйшоўся як вол да карэты). Што да мастацкай літаратуры, у прыватнасьці паэзіі, то іронія вызначае мастацкую своеасаблівасьць многіх сатырычных твораў — сатырычных вершаў, эпіграмаў, эпітафій, пародый, баек і інш. Іронія можа мець значэньне ня толькі тропа, але і своеасаблівага мастацкага прынцыпу асэнсаваньня рэчаіснасьці, асьмяяньня з г. зв. двайным сэнсам, падтэкстам. Злосна-зьедлівая іронія называецца сарказмам.
Літаратура
рэдагаваць- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |