Паддубовік чырвананожкавы
Паддубовік чырвананожкавы, паддубовік плямісты (па-лацінску: Boletus erythropus) — від ядомага грыба з роду баравікоў сямейства балетавых. Распаўсюджаны ў Эўропе.
Паддубовік чырвананожкавы | |
Паддубовік чырвананожкавы | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Вышэйшыя грыбы |
Царства | Грыбы |
Падцарства | Базідыяміцэты |
Пададдзел | Agaricomycotina |
Кляса | Агарыкаміцэты |
Падкляса | Agaricomycetidae |
Атрад | Балетавыя |
Сямейства | Балетавыя |
Род | Баравікі |
Бінамінальная намэнклятура | |
Boletus erythropus | |
Апісаньне
рэдагавацьДыямэтар шапачкі складае 5—20 см, шапачка мае паўшаравідную, падушкаападобную форму, навобмацак аксаміцістая, матавая, зрэдку сьлізьневая, з узростам можа рабіцца голай. Колер — каштанава-карычневы, цёмна-буры, цёмна-карычневы, чорна-буры, з магчымым аліўкавым або чырванаватым адценьнем.
Мякіш жаўтаваты ці ярка-жоўты, на зломе хутка сінее або прымае зеленавата-сіні колер, у ножцы — чырванаватая або бураватая, бяз смаку і водару.
Ножка 5—15 см вышынёй і 1,5—4 см таўшчынёй, цыліндрычная або клубнепадобная, бочкападобная, пазьней звычайна патоўшчаная зьнізу. Колер жоўта-чырвоны, з чырвонымі лускавінкамі ці кропкамі.
Споравы парашок буравата-аліўкавы, споры вераценападобныя, гладкія, 15 × 5 мкм.
Распаўсюджаньне
рэдагавацьРаспаўсюджаны ў Эўропе, на Каўказе, ва Ўсходняй Сыбіры, радзей — у Заходняй Сыбіры і на поўдні Далёкага Ўсходу.
Утварае мікарызу зь ліставымі і хвайвымі дрэвамі (бук, дуб, яліна, ельніца), аддае перавагу кіслым глебам, сустракаецца ў лясох і ў багністай мясцовасьці, сярод імху.
Спажываньне
рэдагавацьУмоўна-ядомы грыб, прыдатны ў ежу пасьля варэньня (15 хвілінаў, вада зьліваецца), таксама для сушэньня.
Глядзіце таксама
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Гарибова Л. В., Сидорова И. И. Грибы. Энциклопедия природы России. — М.: ABF, 1997.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьПаддубовік чырвананожкавы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў