Пагром у Ядвабным
Пагром у Ядвабным (па-польску: Pogrom w Jedwabnem, па-габрэйску: הטבח בידוובנה, на ідышы: יעדוואבנער פאגראם) — масавае забойства жыдоў у мястэчку Ядвабным у Беластоцкай вобласьці БССР (цяпер у Польшчы) падчас Другой сусьветнай вайны, у ліпені 1941 году. Доўгі час лічылася, што пагром зьдзейснілі нямецкія карнікі, аднак насамрэч асноўную масу пагромшчыкаў складалі мясцовыя жыхары з навакольных раёнаў.
Гісторыя
рэдагаваць10 ліпеня 1941 году натоўп напаў на жыдоў, якія былі разам з мясцовым рабінам. Большасьць ахвяр былі жыўцом спалены ў стадоле. Доўгі час лічылася, што гэта масавае забойства было зьдзейсьнена немцамі, пакуль у 2001 годзе амэрыканскі гісторык Ян Томаш Грос не апублікаваў кнігу «Sąsiedzi: Historia zagłady żydowskiego miasteczka» («Суседзі: Гісторыя зьнішчэньня жыдоўскага мястэчка»). Як паказана, пагром зьдзейсьнілі мясцовыя жыхары безь нямецкай дапамогі[1][2][3]:
Асноўныя факты выглядаюць бясспрэчна. У ліпені 1941 году вялікая група палякаў, якія жылі ў Ядвабным, прыняла ўдзел у жорсткім зьнішчэньні амаль усіх тамтэйшых жыдоў, якія, дарэчы сказаць, складалі пераважную большасьць жыхароў мястэчка. Спачатку іх забівалі паасобку — палкамі, камянямі, катавалі, адсякалі галовы, апаганьвалі трупы. Потым, 10 ліпеня, каля паўтары тысячы пакінутых у жывых былі загнаныя ў стадолу і спаленыя жыўцом.
Некаторыя палякі не пагадзіліся з такой ацэнкай падзей. Расьследаваньне, праведзенае з 2000 па 2004 год польскім Інстытутам нацыянальнай памяці, у асноўным пацьвярджала вэрсію Гроса, акрамя колькасьці загінулых жыдоў — замест 1600 забітых было сказана пра гібель 340—350 чалавек[4]. Па сьцьвярджэньні пракурора Радаслава Ігнацьева, ня выключана, што забойствы былі інсьпіраваныя немцамі, а сам факт прысутнасьці нямецкіх салдат на месцы «варта лічыць раўназначным дадзенай імі згодзе на забойства»[5].
Рэакцыя
рэдагавацьУ 2001 годзе прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі афіцыйна прынёс прабачэньне габрэйскаму народу за гэтае злачынства[6][7].
Памяць
рэдагаваць10 ліпеня 2013 году на цырымоніі, прысьвечанай 72-й гадавіне пагрому, парэшткі ахвяр пагрому былі перапахаваныя. Перапахаваньне было арганізавана польскім Інстытутам нацыянальнай памяці і музэем Другой сусьветнай вайны. У ім узялі ўдзел галоўны рабін Польшчы Міхаэль Шудрых, прэзыдэнт Саюзу жыдоўскіх абшчын Польшчы Пётр Кадлчык і выхадзец зь Ядвабнага Іцхак Левін (ён у дзяцінстве цудам пазьбег гібелі падчас пагрому)[8].
Падзеі ляглі ў аснову фільму Ўладзіслава Пасікоўскага «Каласок», героі якога даведаліся аб масавым забойстве жыдоў у сваёй роднай вёсцы[9]. Таксама пагром лёў ў аснову п’есы Тадэвуша Слабадзянака «Аднакласьнікі. Гісторыя на XIV»[10].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Золотая лихорадка в Треблинке»: историк Ян Гросс обвинил поляков в мародерстве Архіўная копія ад 2013-06-17 г.
- ^ Ян Томаш Гросс. Соседи. История уничтожения еврейского местечка = Sasiedzi: Historia zagłady żydowskiego miasteczka. — Текст, 2002. — 160 с. — ISBN 5-7516-0321-4
- ^ Ян Гросс снова шокирует Польшу своей книгой Праверана 2011-04-29 г. Архіўная копія ад 2012-05-09 г.
- ^ Пастанова пра спыненьне сьледзтва па забойству полськіх грамадзянаў жыдоўскай нацыянальнасьці, ст. 200 Архіўная копія ад 2016-03-04 г.
- ^ Поляки подыскали евреям местечко Архіўная копія ад 2016-03-04 г.
- ^ Яновский, Мачей Ядвабна, 10 ліпеня 1941 году: дискуссия о событиях страшного дня (рас.). — Фонд Карнеги, 2011.
- ^ Григорий Бакланов. Кумир. Избранные части из новой книги Архіўная копія ад 2009-05-10 г.
- ^ У Ядвабна перапахавалі забітых у 1941 годзе жыдоў Архіўная копія ад 2013-07-28 г.
- ^ The Past Can Hold a Horrible Power. The New York Times. Архіўная копія ад 2013-11-07 г.
- ^ Уроки истории на сцене — Одноклассники. История в XIV уроках Архіўная копія ад 2019-07-14 г.