Паграбы
Паграбы́ (па-польску: Pogreby, па-падляску: Pohrebý[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Кляшчэлі.
Паграбы | |
польск. Pogreby | |
Мясцовая назва: | Pohreby |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Кляшчэлі |
Насельніцтва: | 76 чал. (2012)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-250 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°35′0″ пн. ш. 23°16′0″ у. д. / 52.58333° пн. ш. 23.26667° у. д.Каардынаты: 52°35′0″ пн. ш. 23°16′0″ у. д. / 52.58333° пн. ш. 23.26667° у. д. |
Паграбы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Міколу ў Косьнай). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Каталіцкая частка насельніцтва (парафія сьв. Жыгімонта ў Кляшчэлях[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
рэдагавацьУ міжваенны пэрыяд Паграбы прыналежалі да гміны Кляшчэлі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 105 жыхароў (усе праваслаўныя беларусы)[4].
Зноскі
рэдагаваць- ^ Гміна ў лічбах (пол.) Miasto i Gmina Kleszczele Праверана 24 красавіка 2015 г.
- ^ Pudlaśki nazvy. Pohreby svoja.org Праверана 24 красавіка 2015 г.
- ^ Кляшчэлі. Парафія сьв. Жыгімонта (пол.) Праверана 24 красавіка 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 21 (пол.) Праверана 24 красавіка 2015 г.