Павал Ульянка
Павал Ульянка (нар. 6 красавіка 1979 году, Менск) — беларускі баскетбаліст. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі, у складзе якой быў капітанам. Амплюа — лёгкі форвард.
Павал Ульянка | ||
Грамадзянства: | ||
Нарадзіўся: | 6 красавіка 1979 (45 гадоў) | |
Клюбы | ||
---|---|---|
Гады | Клюб | |
1996—1998 | Аўтазаводзец | |
1998—2000 | РТІ[d] | |
2000—2001 | Саюз Зарэчны[d] | |
2003—2007 | Самара[d] | |
2007—2008 | Галічына[d] | |
2008—2010 | Роўна[d] | |
2010—2011 | Гавэрла[d] | |
2011—2012 | Калеў | |
2012—2017 | Цмокі-Менск |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьЗаймаўся ў менскай СДЮШАР №10 у трэнэраў Міхаіла Фэймана і Германа Радзюка[1].
Пасьля гуляў за беларускія клюбы «Аўтазаводзец-Джэнці» і РТІ-АЗАА, быў прызэрам чэмпіянату Беларусі.
У 2000 годзе па запрашэньні Алега Кіма перайшоў ў расейскі клюб «Союз» з Зарэчнага, пасьля выступаў пад кіраўніцтвам гэтага трэнэра ў «Хімік-Автадоры» і ЦСК ВПС-Самара. У складзе самарскага клюбу выйграў Кубак выкліку ФІБА ў сэзоне 2006/2007.
З 2007 году выступаў за ўкраінскія клюбы, у складзе «Гавэрлы» з Івана-Франкоўску стаў бронзавым прызэрам чэмпіянату Украіны ў сэзоне 2010/2011.
Па апытаньні газэты «Прессбол» стаў найлепшым баскетбалістам Беларусі 2010 году[2].
У сэзоне 2011/2012 выступаў ў клюбе «Калеў/Крамо» з Таліну, выйграў зь ім чэмпіянат Эстоніі.
У 2012 годзе вярнуўся ў Беларусь[3], выступаў за клюб «Цмокі-Менск», выйграў зь ім па 5 разоў чэмпіянат і Кубак Беларусі.
Гуляў у зборнай Беларусі з 1998 да 2013 году, быў яе капітанам[4].
Скончыў кар’еру ў верасьні 2017 году[5].
Дасягненьні
рэдагаваць- Чэмпіён Беларусі ў сэзонах 2012/13, 2013/14, 2014/15, 2015/16, 2016/17.
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі ў сэзоне 1998/99.
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі ў сэзоне 1999/2000.
- Гулец нацыянальнай каманды Беларусі ў сэзонах 2003—2014, 2016.
- Уладальнік Кубка Беларусі сэзонаў 2012, 2013, 2014, 2015, 2016.
- Чэмпіён Эстоніі 2011/12.
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Ўкраіны 2010/11.
- Уладальнік Кубку выкліка ФІБА 2006/07.