Павал Малышэвіч
Павал Паўлавіч Малышэвіч (1821, в. Багон, Гарадзенская губэрня, Літоўскае генерал-губэрнатарства, Расейская імпэрыя — ?) — беларускі публіцыст, паэт, крытык.
Павал Малышэвіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1821 |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | публіцыст, паэт |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў 1821 годзе ў в. Багон Гарадзенскай губэрні Літоўскага генерал-губэрнатарства (цяпер — Сьвіслацкі раён Гарадзенскай вобласьці).
У 1833—1837 гадох вучыўся ў Слонімскай павятовай вучэльні. У пачатку 1850-х гадоў пераехаў у фальварак Падгор’е на Меншчыне. Працаваў у Менскім губэрнскім праўленьні, з 1860 году — рэдактар газэты «Минские губернские ведомости» і адначасова начальнік газэтнага стала. 3 1863 году — міравы пасрэднік па Навагрудзкім павеце. Пасьля паўстаньня 1863—1864 гадоў звольнены з пасады і, паводле некаторых зьвестак, сасланы ў Арэнбург.
Творчасьць
рэдагавацьПісаў на польскай і маскальскай мовах. Аўтар рамантычнай паэмы «Сьпеў зорцы» (на польскай мове), артыкулаў і карэспандэнцый праграмадска-культурнае жыцьце Менску. Зрабіў апісаньне абразоў катэдральнага касьцёлу ў Менску (1854).
Адзін зь першых выступіў у друку ў абарону беларускай мовы, зьмясціў водгук на «Гапона» і «Вечарніцы» В. Дунін-Марцінкевіча (1855), заклікаў інтэлігенцыю Меншчыны да актыўнага вывучэньня роднага краю[1]. Сябраваў і перапісваўся з беларускім паэтам У. Сыракомлем.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Минские губернские ведомости. 1860. № 27
Літаратура
рэдагаваць- Малышэвіч Павел Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Менск, БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.