Павал Жук
Жук Павал (3 сакавіка 1956, Баранавічы - 15 лютага 2022) — выдавец беларускага незалежнага друку.
Павал Жук | |
Дата нараджэньня | 3 сакавіка 1956 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 15 лютага 2022 (65 гадоў) |
Месца вучобы | |
Занятак | выдавец |
Месца працы |
Скончыў факультэт фізыкі БДУ, некалькі год адпрацаваў у Акадэміі Навук БССР.
У 1989 уваходзіў у выдавецкую групу часопіса «Літаратура», які заснавалі Сяргей Дубавец і Алесь Бяляцкі. Потым браў удзел у выданьні «Навінаў БНФ» у 1989 годзе. У сакавіку 1990 году разам з Дубаўцом і Алесем Гурковым выдаў «Дзень Волі — 90», прымеркаваны да 72-х угодкаў стварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. «Дзень Волі» стаў пралёгам газэты «Свабода», першы нумар якой пабачыў сьвет у красавіку 1990 году. У красавіку 1991 стаў заснавальнікам газэты «Наша Ніва», што пачала выходзіць зь ініцыятывы і пад рэдакцыяй Сяргея Дубаўца.
Газэту «Свабода» выдаваў да лістапада 1997 году, пакуль газэта не была зачыненая пасьля неаднаразовых папярэджаньняў за публікацыю крытычных да палітыкі прэзыдэнта Лукашэнкі артыкулаў. Нягледзячы на закрыцьцё газэты, яна працягвала даходзіць да чытача празь Інтэрнэт. У студзені 1998 году газэта адрадзілася пад назвай «Навіны», выдаўцом зноў стаў Жук.
У 2000-я ён адышоў ад палітыкі, выйшаў з мэдыйнага і перайшоў у немэдыйны бізнэс. Да 2002 года Павел Жук быў таксама і выдаўцом газэты «Наша Ніва».
Літаратура
рэдагаваць- Дэмакратычная апазыцыя Беларусі (1956—1991). Даведнік, slounik.org
- Навіны. 1999, № 1;
- Пазацэнзурны пэрыядычны друк Беларусі (1971—1990). Каталёг. — Менск., 1998.