Пабуджальны сказ
Пабуджальны сказ — гэта найменшая адзінка мовы (ці па-навуковаму моўных зносін), якая складаецца з аднаго або болей слоў й мае свае значэньне. Пабуджальны сказ выражае загад, просьбу ці жаданьне. Заканчваецца знакам прыпынку — клічнік, кропка.
У пабуджальных сказах ужываецца загадны і ўмоўны лад, а таксама неазначэньне[a] у выглядзе загаднага ладу: Арлы маладыя — няволі сыны, ўзьнімайце халодныя крылы. (П. Трус). Каб мне вучыліся старанна! (Якуб Колас). Ты сходзіў бы, Максімка, да іх, праведаў бы. (Іван Шамякін). Заняць абарону! (Іван Мележ).
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Або інфінітыў