Ордэн Лачплэсіса

латвійскі ордэн

Ордэн Лачплэсіса (па-латыску: Lāčplēša Kara ordenis) — першая і найвышэйшая латвійская ўзнагарода, заснаваная ў 1919 року, у часе вайны за незалежнасьць. Меў тры ступені.

Ордэн Лачплэсіса
Арыгінальная назва Lāčplēša Kara ordenis
Дэвіз За Латвію
Краіна Сьцяг Латвіі Латвія
Тып 3-хступеневы ордэн
Статус не ўручаецца
Статыстыка
Дата заснаваньня 11 лістапада 1919
Першае ўзнагароджаньне 11 лістапада 1919
Апошняе ўзнагароджаньне 1 лістапада 1928
Чарговасьць
Старэйшая ўзнагарода няма
Малодшая ўзнагарода Ордэн трох Зорак

Апісаньне

рэдагаваць

3-я ступень ордэна ўяўляе зь сябе эмаляваны крыж грому і вагню (латыская свастыка) з чырвона-залатымі краямі. У цэнтры — мэдальён з выявай народнага героя Лачплэсіса, які барукаецца зь мядзьведзем. На адваротным баку — дата 11 лістапада 1919 року, калі латвійскае войска выбіла з Рыгі сілы Паўла Берманта-Авалава, а таксама выгравіраваны дэвіз ордэна «Par Latviju» (За Латвію). На канцах крыжа — ініцыялы гравёра Германіса Банкса.

Мінуўшчына

рэдагаваць

Першае ўручэньне ордэна адбылося ў Рызе 11 лістапада 1920, дзе прэзыдэнт Яніс Чакстэ асабіста ўзнагародзіў сямёх высокапастаўленых афіцэраў латвійскага войска. У 1919—1928 ордэн першай ступені быў уручаны 11 асобам, другой ступені — 61 асобе (сярод якіх 43 замежнікі), трэцяй — 2072 асобам. Сярод кавалераў ордэна — 136 эстонцаў[1], 47 немцаў, 15 расейцаў, 11 летувісаў, 9 палякаў, 4 жыды і 3 беларусы. За гераізм абаронцаў у часе Першай сусьветнай вайны ордэнам Лачплэсіса была ўзнагароджаная і вэрдэнская фартэцыя.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць