Ораўскі замак
Замак | |
Краіна | Славаччына |
Месцазнаходжаньне | Ораўскі подзамак непадалёк ад Долнага Кубіна, раён Долны Кубін, Жылінскі край |
Каардынаты | 49°15′42″ пн. ш. 19°21′29″ у. д. / 49.26167° пн. ш. 19.35806° у. д.Каардынаты: 49°15′42″ пн. ш. 19°21′29″ у. д. / 49.26167° пн. ш. 19.35806° у. д. |
Архітэктурны стыль | раманскі/готыка, цяпер — рэнэсанс/нэаготыка |
Дата заснаваньня | XIII стагодзьдзе |
Статус | Нацыянальныя помнікі культуры Славаччыны[d] |
Сайт | oravskemuzeum.sk/… (славацк.) oravskemuzeum.sk/… (анг.) |
Ораўскі замак | |
Ораўскі замак на Вікісховішчы |
Ораўскі замак (па-вугорску: Árva vára, па-нямецку: Arwaburg, па-славацку: Oravský hrad) — адзін з найжывапісных замкаў Славаччыны на скале над Оравай (112 м) ля вёскі Ораўскі Подзамак непадалёк ад Долнага Кубіна ў Жылінскім краі.
Гісторыя
рэдагавацьОраўскі замак быў пабудаваны ў сярэдзіне XIII стагодзьдзя на месцы старога драўлянага ўмацаваньня, але будаўніцтва не спынялася да XVII стагодзьдзя. Упершыню згадваецца ў 1267 годзе. У 1370 стаў жупным замкам Оравы. У XVI стагодзьдзі на тэрыторыі Ораўскага замка быў пабудаваны палац. У 1800 годзе замак згарэў і быў адноўлены. Поўная рэканструкцыя адбылася ў 1953—1968 гадох і пасьля яе замак стаў рэзыдэнцыяй Ораўскага музэю.
Тут здымаліся шматлікія сцэны зь першага фільма пра Дракулу — Насфэрату: Сымфонія вусьцішы (1922).[2]
Галерэя
рэдагаваць-
Ораўскі замак узімку
-
Ораўскі замак
-
Уваход у замак
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьОраўскі замак — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://www.skgeodesy.sk/files/sk/slovensky/ugkk/geodezia-kartografia/standardizacia-geografickeho-nazvoslovia/nazvy-hradov-zamkov/hrady_zamky_zoznam-stranku.pdf (славац.) — Úrad geodézie, kartografie a katastra Slovenskej republiky, 2020.
- ^ Мартын Вотруба, Nosferatu (1922), Slovak Locations. Slovak Studies Program, Унівэрсытэт ў горадзе Пітсбург.
Гэта — накід артыкула пра Славаччыну. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |