Выбары ў Бундэстаг 2021 году

Наступныя нямецкія краёвыя выбары ў 20-ы Бундэстаг будуць чаргова праводзіцца ў прамежак часу са жніўня па кастрычнік 2021 году. Нямеччына выкарыстоўвае зьмешаны від прапарцыйнага прадстаўніцтва пры галасаваньні. Само галасаваньне прамое, тайнае.

2017
 Сьцяг Нямеччыны
Выбары ў Бундэстаг 2021 году
2021 г.

Кандыдат Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр Анрэа Налес [[Ёрг Мойнтэн
Аляксандар Гаўлянт]]
Партыя «ХДС/ХСС» «СДПН» «АН»
Лідэр з 7 сьнежня 2018[1] 24 верасьня 2017 2 сьнежня 2017
Папярэдняя колькасьць месцаў 246 153 94
Адсотак 32,5% 20,5% 12,6%
Кандыдат Крыстыян Лінднэр [[Каця Кіпінк
Бэрнт Рыксінгер]]
Аналена Бэрбак
Партыя «Свабодныя» «Левая» «Зялёныя»
Лідэр з 7 сьнежня 2013 2 чэрвеня 2012 27 студзеня 2018
Папярэдняя колькасьць месцаў 80 69 67
Адсотак 10,7% 9,2% 8,9%

Выбары ў Бундэстаг

рэдагаваць

Бундэстаг мае 598 паслоў, якія выбіраюцца на чатыры гады; гэтыя месцы разьмяркоўваюцца паміж шаснаццацьцю нямецкімі абласьцямі ў залежнасьці ад памеру насельніцтва ў іх, якое мае права голасу. Кожны выбаршчык мае два галасы:

  • для выбара чалавека, які выбіраецца ў акрузе (першы голас)
  • для выбараў па сьпісах (партыйны сьпіс) (другі голас).

Грунтуючыся выключна на першых галасах, 299 паслоў абіраюцца ў аднамандатных акругах. Другія галасы выкарыстоўваюцца для атрыманьня прапарцыянальнае колькасьці ў бундэстагу.

Бундэстаг, як правіла, мае больш 598 членаў. Дзевятнаццаты Бундэстаг, напрыклад, мае 709 месцаў. Для таго, каб прэтэндаваць на месца на аснове партыйных сьпісаў, партыя павінна альбо выйграць на трох аднамандатных акругах або набраць на выбарах больш за 5% па ўсёй краіне.

Умовы для выбараў

рэдагаваць

Удзельнік на выбарах паслоў Нямеччыны павінен быў:

  • мець грамадзянства Нямеччыны
  • дасягнуць узрост праваздольнасьці
  • ня маць судзімасьці