Одра Мэй
Одра Мэй (па-ангельску: Audra Mae) — амэрыканская сьпявачка і кампазытар.
Одра Мэй | |
Audra Mae | |
Дата нараджэньня | 20 лютага 1984[1] (40 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Грамадзянства | ЗША |
Прафэсія | сьпявачка, кампазытар |
Гады дзейнасьці | 2009 — дагэтуль |
Жанры | фолк рок, кантры, амэрыкана, EDM |
Інструмэнты | гітара, фартэпіяна |
Гурты | Almighty Sound |
Супрацоўніцтва | The All-American Rejects, Avicii, Burt Bacharach, Jon Bellion, Deana Carter, Kelly Clarkson, Celine Dion, Miranda Lambert, Carrie Underwood |
Лэйблы | Warner/Chappell, Side One Dummy Records |
Сайт | Audra Mae Music |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзілася 20 лютага 1984 году ў Аклагома-Сіці (ЗША). Па лініі маці — праўнучатая пляменьніца славутай амэрыканскай сьпявачкі і актрысы Джудзі Гарлэнд[2]. Юнацкія гады правяла ў мясцовых тэатрах і касьцюмерных[3]. Удзельнічала ў мясцовых конкурсах талентаў. У 19-гадовым узросьце была выключаная з унівэрсытэту за тое, што прапускала заняткі з-за захапленьня напісаньнем песень[4]. У 2004 годзе з 20 далярамі ў кішэні[4] пераехала ў Лос-Анджэлес (Каліфорнія), дзе жыве дагэтуль[2].
Творчасьць
рэдагавацьРаспачала пісаць песьні ва ўзросьце 17 гадоў[4]. З 2006 году пісала штогод каля ста песень[5].
Першы прафэсійны кантракт падпісала ў 2009 годзе з кампаніяй «Warner Chappell». Напісаная ёй песьня «Who I Was Born To Be» («Кім мне было наканавана стаць») была адзінай арыгінальнай песьняй на шматплацінавым альбоме папулярнай шкоцкай сьпявачкі Сьюзан Бойл «I Dreamed A Dream». У 2010 годзе падпісала кантракт зь незалежнай музычнай выдавецкай кампаніяй «Side One Dummy Records», якая выдала першы альбом сьпявачкі «The Happiest Lamb» («Найшчасьлівейшае ягня»)[3].
Выдадзены разам з групай The Almighty Sound у 2012 годзе і сусьветна вядомай кантры—сьпявачкай Дзінай Картэр у якасьці прадусара альбом «Audra Mae and the Almighty Sound» («Одра Мэй і Наймагутнейшы Гук») азначыў новы кірунак у творчасьці сьпявачкі[3]. Дзьве песьні Мэй выканала Сэлін Дыён на сваім альбоме «Loved Me Back to Life» («Каханьнем вярнуў мяне да жыцьця»)[5].
Музыка Мэй гучыць у вядомых амэрыканскіх сэрыялах «Sons of Anarchy» («Сыны анархіі»), «The Good Wife» («Добрая жонка») і «CSI» («Месца злачынства»)[3]. Сусьветную славутасьць Мэй прынесла супрацоўніцтва з дыджэям Авічы (Аvicii) і, ў асаблівасьці, песьня Ніны Сымон «Feeling Good» («Файна»), якая была выкарыстана ў рэкляме кампаніі Volvo.
Яе спалучэньне мяккіх, уразьлівых, спавядальных тэкстаў зь дзерзкай позай нагадвае дзіваў з іншай эры: ад Долі Партан да Лінды Ронстадт. | ||
—Шана Наёмі Крохмал[5] |
.
Дыскаграфія (студыйныя альбомы)
рэдагавацьГод выданьня | Альбом | Прафэсійны рэйтынг AllMusic |
---|---|---|
2009 | Haunt EP [6][7] | |
2010 | The Happiest Lamb («Найшчасьлівейшае ягня») [8][9] | |
2012 | Audra Mae & the Almighty Sound («Одра Мэй і Наймагутнейшы Гук») [10][11] |
Найбольш вядомыя песьні
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ а б Audra Mae (вэб-сайт) All Music Праверана 21 сакавіка 2016 г.
- ^ а б в г Біяграфія Одры Мэй Facebook Праверана 21 сакавіка 2016 г.
- ^ а б в Audra Mae (вэб-сайт) Famous Birthdays Праверана 21 сакавіка 2016 г.
- ^ а б в Shana Naomi Krochmal (25 сакавіка 2014) Just Like Judy Out Magazine Праверана 21 сакавіка 2016 г.
- ^ Старонка EP на Allmusic.com Праверана 21 сакавіка 2016 г.
- ^ Увесь EP на YouTube Праверана 21 сакавіка 2016 г.
- ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 21 сакавіка 2016 г.
- ^ Увесь альбом на YouTube Праверана 21 сакавіка 2016 г.
- ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 21 сакавіка 2016 г.
- ^ Увесь альбом на YouTube Праверана 21 сакавіка 2016 г.
- ^ Відэа песьні на сайце YouTube
- ^ Відэа песьні на сайце YouTube
- ^ Відэа песьні на сайце YouTube
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны вэб-сайт
- Одра Мэй на сайце AllMusic
- Одра Мэй на сайце iTunes
- Singer/Songwriter Audra Mae Has Judy Garland’s Genes and Her Own Show-stopping Style (інтэрвію) San Francisco Bay Times Праверана 21 сакавіка 2016 г.
- Gil Kaufman (2 сьнежня 2009) Susan Boyle Songwriter Audra Mae Is Suddenly Famous MTV Праверана 21 сакавіка 2016 г.
- Shana Naomi Krochmal (25 сакавіка 2014) Just Like Judy Out Magazine Праверана 21 сакавіка 2016 г.
- Sophie Schillaci (13 студзеня 2015) Q&A: With Kelly Clarkson and Miranda Lambert in Her Corner, Songwriter Audra Mae Is Having a Moment ET Online Праверана 21 сакавіка 2016 г.
- Gayle Thompson (26 студзеня 2015) ‘Little Red Wagon’ Songwriter Audra Mae Explains How Miranda Lambert Came to Record Her Song The Boot Праверана 21 сакавіка 2016 г.