Ніна Сасноўская
Ніна Аляксандраўна Сасноўская (1892, в. Дабраволя Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губэрні, цяпер у Сьвіслацкім раёне Гарадзенскай вобласьці — 1979, Вільня) — заходнебеларуская мастачка-графік, пэдагогіца.
Ніна Сасноўская | |
Дата нараджэньня | 1892 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 1979 |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | графік, пэдагог |
Месца працы |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ 1910—1911 гадах вучылася ў Віленскай рысавальнай школе. Два гады (1919—1921) як вольная слухачка займалася на мастацкім факультэце Віленскага ўнівэрсытэту. У пачатку 1920-х працавала выкладчыкам маляваньня ў Віленскай беларускай гімназіі.
У 1923 годзе выканала алоўкавы партрэт Янкі Купалы, які быў літаграфаваны на камень мастаком Язэпам Горыдам. Надрукаваны ў віленскай друкарні Ласкова, партрэт Купалы атрымаў шырокі распаўсюд сярод беларускага насельніцтва ў Заходняй Беларусі ў перадваенны пэрыяд (1930—1939).
-
Партрэт Янкі Купалы
Літаратура
рэдагаваць- Янка Купала: энцыклапедычны даведнік. — Мн.: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, 1986. — С. 548. — 727 с.