Нікі Сымлінг
Нікі Дыге Сымлінг (па-дацку: Niki Dige Zimling; нарадзіўся 19 красавіка 1985 году, Торнбю, Данія) — былы дацкі футбаліст, паўабаронца. Гулец нацыянальнай зборнай Даніі.
Нікі Сымлінг | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 19 красавіка 1985[1][2][3][…] (39 гадоў) | |
Рост | 178 см | |
Вага | 77 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2003—2005 2005—2009 2009—2011 2010—2011 2011—2013 2013—2017 2014—2015 2016 2017 2017—2019 |
Брэнбю Эсб’ерг Удынэзэ → НЭК (арэнда) Бруге Майнц → Аякс (арэнда) → Франкфурт (арэнда) Майнц II Сёнэр’юск |
17 (1) 81 (16) 5 (0) 26 (4) 41 (2) 28 (2) 9 (0) 3 (0) 21 (1) 42 (5) |
Зборныя | ||
2008—2013 | Данія | 23 (1) |
Клюбная кар’ера
рэдагавацьПачатак
рэдагавацьУ дзяцінстве Нікі гуляў за некалькі дацкіх клюбаў перш чым перайшоў у моладзевую каманду «Брэнбю». За гэты клюб Сымлінг дэбютаваў у красавіку 2003 году ў гульні ўнутранага чэмпіянату супраць клюбу «Ольбарг». Наступныя два гады праавёў у складзе капэнгагенскага клюбу. Улетку 2005 году з-за адсутнасьцю месца ў стартавым складзе перайшоў у клюб «Эсб’ерг», дзе хутка зацьвердзіўся як гулец асноўнага складу.
«Удынэзэ»
рэдагавацьУ сьнежні 2008 году падпісаў дамову з італьянскім клюбам «Удынэзэ», перайшоўшы ў склад апэнінцаў як вольны агент. У ліпені 2009 году вярнуўся ў Данію, каб пацьвердзіць пераход у адзін з клюбаў, але дамоўленасьць была зрушана, у выніку чаго застаўся ў Італіі[4]. У чэрвені 2010 году перашоў у нідэрляндзкі НЭК на правах арэнды[5].
«Бруге»
рэдагаваць27 траўня 2011 году Сымлінг падпісаў 4-гадовы кантракт з бэльгійскім футбольным клюбам «Бруге», паводле якога купля дацкага гульца абыйшлася бэльгійцам у 500 тысяч эўра[6].
Міжнародная кар’ера
рэдагавацьУ лютым 2008 году Нікі дэбютаваў у складзе зборнай Даніі ў таварыскім матчы супраць зборнай Славеніі. 11 лістапада 2010 году, пасьля двух з паловай гадоў, Нікі правёў свой другі матч супраць зборнай Чэхіі, пасьля чаго часьцей пачаў выклівацца да гульняў нацыянальнай каманды.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Niki Zimling // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Niki Zimling // FBref (мн.)
- ^ а б в NIKI ZIMLING // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ «Zimling si trasferisce in Danimarca per formalizzare il trasferimento in un club danese». Udinese Calcio
- ^ «N.E.C. haalt Will en huurt Zimling». NEC official site.
- ^ Officielt: Zimling klar for Brugge. Bold.dk
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьНікі Сымлінг — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Старонка на афіцыйным сайце «Эсб’ергу»
- Старонка на афіцыйным сайце «Брэнбю»
- Статыстыка на сайце La Gazzetta dello Sport