Нікалё Тартальля
Нікалё Фантана Тартальля (па-італьянску: Niccolò Fontana Tartaglia, 1499, Брэшыя — 1557, Вэнэцыя) — італьянскі матэматык.
Нікалё Тартальля | |
Niccolò Tartaglia | |
Дата нараджэньня | каля 1499[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | Брэшыя |
Дата сьмерці | 13 сьнежня 1557[1][2] |
Месца сьмерці | Вэнэцыя |
Занятак | матэматык, інжынэр |
Навуковая сфэра | матэматыка |
Псэўданімы | Tartaglia[3] |
Вучні | Giovanni Antonio Rusconi[d][4], Giambattista Benedetti[d][4] і Астыліё Рыччы[d] |
Бацька | Micheletto Fontana[d][5] |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў Брэшыі. Сапраўднае прозвішча — Фантана. Бацьку свайго ён зваў па імені Мікелета. У 1512 годзе, падчас узяцьця Брэшыі французамі, калі ён з маці ратаваўся ў саборы, ён атрымаў рану ў ніжнюю частку твару, з гэтай прычыны ягонае вымаўленьне стала няправільным. Таму таварышы празвалі яго «тартальля» (італ. tartaglia), што перакладаецца як «заіка». Мянушка зь цягам часу зрабілася ягоным прозьвішчам.
У 14 гадоў ён быў аддадзены ў навучаньне да пісара, але з таго, што ягоная маці не магла выплочваць грошы настаўніку, Тартальля павінен быў спыніць вучэньне ў самым пачатку. Валодаючы вялікай настойлівасьцю й цярпеньнем, ён навучыўся чытаць сам. Заахвоціўся да матэматыкі, дасягнуўшы таго, што стаў сам выкладаць іншым і пасьля стаў вядомым матэматыкам свайго часу. Выкладаў у Вэроне, Брэшыі й Вэнэцыі.
Літаратура
рэдагавацьА.А.Гусак, Г.М.Гусак, А.А.Брычыкава. «Даведнік па вышэйшай матэматыцы». — Мн.: «ТетраСистемс», 207. — 551 с.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Тартальля на сайце праекту Галілео
- ^ а б Mathematica Italiana (італ.)
- ^ Bortolotti E. TARTAGLIA, Niccolò // Enciclopedia Treccani (італ.) // Il Contributo italiano alla storia del Pensiero — Istituto dell'Enciclopedia Italiana, 1937. — (Enciclopedia Italiana di Scienze, Lettere ed Arti - VIII Appendice)
- ^ MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- ^ а б Complete Dictionary of Scientific Biography — Дэтройт: Charles Scribner's Sons, 2008. — ISBN 978-0-684-31559-1
- ^ Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.