Нікаляўс Ленаў (па-нямецку: Nikolaus Lenau, сапр. — Нікаляўс Франц Німбш Эдлер фон Штрэленаў па-нямецку: Nikolaus Franz Niembsch Edler von Strehlenau; 13 жніўня 1802, Чадат, правінцыя Банат, Каралеўства Вугоршчына — 22 жніўня 1850, Обэрдэблінг, Вена) — нямецкамоўны аўстрыйскі паэт-рамантык, аўтар вершаў, паэмаў, нарысаў. Цыкль вершаў «Польскія песьні» (1832) прысьвяціў лёсу ўдзельнікаў паўстаньня 1830—1831 гадоў. Апошнія сем з паловай гадоў жыцьця правёў у вар’ятні.

Нікаляўс Ленаў
Nikolaus Lenau
Нікаляўс Ленаў у 1839 годзе
Нікаляўс Ленаў у 1839 годзе
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 13 жніўня 1802
Чадат, правінцыя Банат, Румынія
Памёр 22 жніўня 1850 (48 гадоў)
Обэрдэблінг, Вена
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт
Кірунак рамантызм
Мова нямецкая[2] і вугорская мова
Подпіс Выява аўтографу

Найважнейшыя творы

рэдагаваць
  • «Сьпевы ў чароце» (Schilflieder, зб. вершаў, 1832)
  • «Фаўст» (Faust, драма, 1836)
  • «Вершы» (Gedichte, 1837)
  • «Саванароля» (Savonarola, эпічная паэма, 1837)
  • «Альбігойцы» (Die Albigenser, эпічная паэма, 1842)
  • «Дон Жуан» (Don Juan, эпічная паэма, апубл. пасьмяротна)

Пераклады

рэдагаваць
  • «Зірні ў паток: вершы, паэмы»: пераклад, прадмова Л. Баршчэўскага. Менск, 1991 («Паэзія народаў сьвету»)
  • «Выбраная паэзія»: пераклад Л. Баршчэўскага. Менск, 2023 («Паэты плянэты»)