Нікаляс ван Вэйк
Нікаля́с ван Вэйк (па-нідэрляндзку: Nicolaas van Wijk, па-расейску: Николай Васильевич Ван-Вейк (4 кастрычника 1880, Дэльдэн — 25 сакавіка 1941, Лейдэн) — нідэрляндзкі філёляг-славіст, балканіст. Прафэсар Лейдэнскага ўнівэрсытэту (1913). Працаваў у галіне гісторыі славянскай пісьмовасьці й фанэтыкі (гісторыя націску ў славянскіх мовах), фаналёгіі. Займаўся таксама дыялекталёгіяй славянскіх моў і пытаньнямі дыялектальных зьмяшэньняў.
Нікаляс ван Вэйк | |
па-нідэрляндзку: Nicolaas van Wijk | |
Дата нараджэньня | 4 кастрычніка 1880[1][2][3] |
---|---|
Месца нараджэньня | Дэльдэн |
Дата сьмерці | 25 сакавіка 1942 (61 год) або 25 сакавіка 1941[1][2][3] (60 гадоў) |
Месца сьмерці | Лейдэн |
Месца вучобы | Амстэрдамскі ўнівэрсытэт |
Занятак | мовазнаўца, пісьменьнік, філёляг, прафэсар унівэрсытэту |
Навуковая сфэра | лінгвістыка |
Месца працы | Лейдэнскі ўнівэрсытэт |
Узнагароды | |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Вэйк.
Жыцьцяпіс Рэдагаваць
Нарадзіўся ў Дэльдэне ў сям’і пастара. Большую частку дзяцінства правёў у Зволе, дзе вучыўся ў школе. У 1898 стаў студэнтам Амстэрдамскага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці «нідэрляндзкая літаратура». Удасканальваў свае веды ў Лейдэнскім і Маскоўскім унівэрсытэтах.
У 1907 заняў пасаду бібліятэкара ў Каралеўскай бібліятэцы ў Гаазе. З 1913 — прафэсар Лейдэнскага ўнівэрсытэту.
Замежны сябар АН СССР з 14 студзеня 1928[4].
Сканаў 25 сакавіка 1941 у Лейдэне па непрацяглай хваробе.
Навуковая дзейнасьць Рэдагаваць
Скончыў Амстэрдамскі ўнівэрсытэт ( 1900), удасканальваў свае веды ў Лейденському та Московському університетах.
З 1913 — прафэсар Лейденскага ўнівэрсытэту.
Навуковая дзейнасьць Рэдагаваць
Працаваў у галіне гісторыі славянскай пісьмовасьці, фанэтыкі, фаналёгіі, акцэнталёгіі, міждыялектных кантактаў, стараславянскай мовы, балта-славянскіх моўных стасункаў.
Аўтар манаграфіяў:
- «Балтыйска-славянскія праблемы» (1913)
- «Дасьледаваньні па старарускай мове» (1919)
- «Гісторыя старацаркоўнаславянскай мовы» (1931)
- «Фаналёгія» (1939) й інш.
Крыніцы Рэдагаваць
- ^ а б Nicolaas van Wijk — 2009.
- ^ а б Leidse Hoogleraren (нід.)
- ^ а б Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- ^ Ван-Вейк Николас (Николай Васильевич)(рас.). Расейская акадэмія навук (2 сьнежня 2002). Праверана 22 студзеня 2014 г.
Літаратура Рэдагаваць
- Вейк Николас ван // Большая советская энциклопедия: В 30 т. — М.: «Советская энциклопедия», 1969—1978.
Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць
- Сьпіс публікацыяў (нід.)