Ніжнякамск
Ніжнякамск (па-расейску: Нижнекамск, па-татарску: Түбəн Кама) — горад у Рэспубліцы Татарстан Расеі. Буйны прамысловы цэнтар.
Ніжнякамск | |
рас. Нижнекамск | |
Дата заснаваньня: | 1961[1] |
Краіна: | Расея |
Суб’ект фэдэрацыі: | Татарстан |
Кіраўнік: | Раміль Мулін[d] |
Плошча: |
|
Вышыня: | 120 м н. у. м. |
Насельніцтва: | |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | 8555 |
Паштовы індэкс: | 423585 |
Нумарны знак: | 16, 116 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°38′0″ пн. ш. 51°49′0″ у. д. / 55.63333° пн. ш. 51.81667° у. д.Каардынаты: 55°38′0″ пн. ш. 51°49′0″ у. д. / 55.63333° пн. ш. 51.81667° у. д. |
Ніжнякамск | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Знаходзіцца ў лукавіне ракі Камы недалёка ад месца ўпадзеньня ў яе ракі Зай. Ніжнякамск знаходзіцца ў адлегласьці 236 км на ўсход ад Казані.
Гісторыя
рэдагавацьЗаснаваны ў лютым 1961 году на тэрыторыі Чэлнінскага раёну (цяпер Тукаеўскі). Першапачаткова паселішча мела назву Ніжнякамскі. Горад стаў вынікам маштабнай праграмы прамысловай забудовы тэрыторыі на левым беразе ракі Камы. Ніжнякамск стаў своеасаблівай экспэрымэнтальнай пляцоўкай, на якой адпрацоўвалі новыя прыёмы пляніроўкі і забудовы гарадоў. Выразнае функцыянальнае раянаваньне тэрыторыі гораду бачна па тым, як жылыя раёны гораду аддзеленыя ад прамысловай зоны хімкамбіната. Прамзона разьмяшчаецца на адлегласьці ў некалькі кілямэтраў на ўсход ад гарадзкіх мікрараёнаў. Рашэньне пра праектаваньне прамысловага раёну вакол сучаснага Ніжнякамску было прынятае ў 1958 годзе Саветам міністраў СССР. Плянавалася пабудаваць самы буйны ў Эўропе комплекс для перапрацоўкі нафты. Сыравіну для гэтага заводу здабывалі на паўднёвым усходзе Татарстану. Таксама плянавалася вырабляць новыя віды плястмас, сынтэтычнага каўчука і іншай вуглявадароднай сыравіны для далейшай хімічнай перапрацоўкі. Ніжнякамск быў пабудаваны па праекце Дзяржаўнага інстытуту праектаваньня гарадоў (Гіпрагор)[3]. Генэральны плян забудовы гораду атрымаў залаты мэдаль на ВДНГ СССР. Першы і другі санна-трактарны цягнікі з энтузіястамі-першабудаўнікамі прыбылі ў раён сяла Афанасава адпаведна 25 сьнежня 1960 году і 2 студзеня 1961 году. Ад 12 студзеня 1965 году Ніжнякамск зьяўляецца цэнтрам Ніжнякамскага раёну, у склад якога ўключаная частка тэрыторыі Чэлнінскага раёну.
У 1966 годзе Ніжнякамск атрымаў статус гораду. Сёньня ў Ніжнякамску працуюць прадпрыемствы нафтахімічнай і нафтаперапрацоўчай прамысловасьці ПАТ «Ніжнякамскнафтахім», АТАТ «Ніжнякамскшына», АТАТ «Ніжнякамскі нафтаперапрацоўчы завод», АТАТ «Завод тэхнічнага вугляроду». Маюцца прадпрыемствы энэргетыкі, харчовай прамысловасьці, прамысловага будаўніцтва. Паводле аб’ёму прадукцыі, якая штогод вырабляецца прадпрыемствамі гораду, Ніжнякамск пераўзыходзіць шмат якія рэгіёны Расеі. Амаль пятая частка ўсёй прадукцыі, якую вырабляюць у Рэспубліцы Татарстан, прыходзіцца на долю хімічнай і нафтахімічнай прамысловасьці, якая сканцэнтраваная пераважна ў Ніжнякамску.
На 1 студзеня 2021 году насельніцтва Ніжнякамску ацэньвалася ў 240,1 тыс. чалавек[4], зь якіх каля 47% складалі татары і каля 46% — расейцы. Астатнюю частку насельніцтва Ніжнякамску складалі чувашы, башкіры і прадстаўнікі яшчэ больш за 30 нацыянальнасьцей. Паводле колькасьці насельніцтва горад займае трэцяе месца ў рэспубліцы. У Ніжнякамску працуюць два прафэсійныя тэатры: Татарскі драматычны тэатар і Тэатар юнага гледача.
22 верасьня 1976 году заснаваны музэй гісторыі Ніжнякамску. Таксама ў горадзе працуюць музэі гісторыі АТАТ «Ніжнякамскнафтахім» і АТАТ «Ніжнякамскшына», музэй аднаго з будаўнікоў гораду Яўгена Каралёва ў Ніжнякамскім політэхнічным каледжы, музэй гісторыі мэдыцыны гораду і раёну ў Ніжнякамскай мэдыцынскай вучэльні і музэй у пажарнай частцы. У 1990-я гады ў горадзе пабудаваны Цэнтральны саборны мячэт. У 1999 годзе пабудаваны Храм Уваскрэшаньня Хрыстовага. У горадзе некалькі помнікаў, у тым ліку Манумэнт Перамогі (1985 год), помнік паэту Габдулу Тукаю (вул. Юнацтва, 1991 год), помнік Габдулу Тукаю (на тэрыторыі гарадзкой бальніцы, 1992 год), помнік воінам-інтэрнацыяналістам (1994) і іншыя.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в http://e-nizhnekamsk.ru/raion/History/history.php
- ^ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx (рас.)
- ^ История (рас.). ОАО Российский институт градостроительства и инвестиционного развития. Праверана 28 мая 2017 г.
- ^ Нижнекамск (рас.). Большая российская энциклопедия. Электронная версия (2021). Праверана 17 кастрычніка 2024 г.