Нёманская
«Нёманская»[1] — спэцгас, у Гарадзенскім раёне. Поўная назва Гарадзенскае абласное аб’яднаньне спэцсаўгасаў «Нёманскае»[a]. Было заснаванае ў 1977 годзе. Галоўная сядзіба месьцілася ў Гарадзенскім раёне ў лесе Пышкі (цяпер лес Пышкі ўключаны ў склад места Горадня).
Склад
рэдагаваць«Нёманская» мела галоўную ўправу ў лесе Пышкі. Па стане на 1989 год мела аддзяленьне ў месьце Ліда, а таксама спэцгасы:
- спэцгас «Дэкаратыўныя культуры» ( в. Пекары, Ваўкавыскі раён)
- спэцгас «Рышчыцы» (места Слонім)
Дзейнасьць
рэдагаваць«Нёманская» галоўную задачу мела вырошчваць саджанцы дзерава, кустоў, рассаду кветак і расьлінаў, пакаёвых кветак, сямян для азеляненьня местаў і вёсак.
Спэцгас прадаваў свае расьліны празь сетку дзяржаўных кветкавых крамаў.
Грамадзкая дзейнасьць
рэдагавацьПа стане на 1989 год спэцгас меў сваю ўласную бібліятэку.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Па-расейску: "Гродненское областное объединение спецсовхозов «Неманское»".
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Гродно. Энциклопедический справочник /Белоруская Советская Энциклопедия; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989.—438 с., [12] л. ил.: ил., с. 292.